Фізіка-матэматычны факультэт БДУ
факультэт БДУ, які існаваў у 1933—1958 гадах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фізіка-матэматычны факультэт БДУ — колішні факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які існаваў у 1933—1958 гадах. Рэарганізаваны ў фізічны факультэт БДУ і матэматычны факультэт БДУ.
Гісторыя
- У 1922 годзе на педагагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта было адкрыта фізіка-матэматычнае аддзяленне.
- У 1933 годзе фізіка-матэматычнае аддзяленне было ператворана ў фізіка-матэматычны факультэт.
- У 1934 годзе факультэт уключаў у сябе кафедры матэматыкі, фізікі, механікі.[1]
- 1 студзеня 1936 года замест кафедры матэматыкі арганізаваны дзве: кафедра геаметрыі і кафедра аналізу.[2]
- У 1937 годзе створана кафедра тэарэтычнай механікі.[3]
- У 1938 годзе замест кафедры фізікі створаны наступныя кафедры: агульнай фізікі (загадчык — дацэнт І. Г. Некрашэвіч), тэарэтычнай фізікі (загадчык — дацэнт Ф. І. Фёдараў), рэнтгенафізікі (загадчык — дацэнт І. П. Шапіра), электрамагнітных ваганняў (загадчык — прафесар Я. В. Сняткоў).[4] Створаны кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў, вышэйшай алгебры, тэорыі функцый.[5]
- На 1 студзеня 1941 года фізіка-матэматычны факультэт меў наступныя кафедры: вышэйшай алгебры, вышэйшай геаметрыі, матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі функцый, тэарэтычнай механікі, агульнай фізікі, тэарэтычнай фізікі, металафізікі.[6] З-за вайны і акупацыі Мінска фізіка-матэматычны факультэт спыніў працу.
- З верасня 1943 года па лета 1944 года факультэт функцыянаваў на станцыі Сходня Маскоўскай вобласці. 1 жніўня 1943 прафесар І. М. Гельфанд прызначаны выконваючым абавязкі загадчыка кафедры матэматычнага аналізу. 4 верасня 1943 праф. М. Я. Набокаў прыступіў да выканання абавязкаў загадчыка кафедры тэарэтычнай механікі і астраноміі. 12 верасня 1943 дацэнт Ф. І. Фёдараў залічаны выконваючым абавязкі загадчыка кафедры агульнай фізікі. 24 верасня 1943 А. М. Нахімаўская прыступіла да выканання абавязкаў дацэнта кафедры матэматыкі. 1 кастрычніка 1943 пачаліся заняткі на фізіка-матэматычным факультэце. 20 кастрычніка 1943 праф. А. М. Лопшыц залічаны на пасаду загадчыка кафедры геаметрыі.[7]
- 11 жніўня 1944 ў Мінск са ст. Сходня прыбыла першая група студэнтаў універсітэта — 26 чалавек. Пачаліся работы па аднаўленні БДУ. 1 кастрычніка 1944 залічаны загадчыкамі кафедр: І. М. Гельфанд (кафедра матэматычнага аналізу), А. М. Лопшыц (кафедра геаметрыі), Н. У. Ламбін (кафедра тэорыі функцый).[8]
- У 1947 годзе на факультэце існавалі дзве матэматычныя кафедры: алгебры і геаметрыі, матэматычнага аналізу.[9]
- У 1953 годзе арганізаваны кафедра спектральнага аналізу[10] і кафедра фізічнай оптыкі.[11]
- У 1957 годзе створаны кафедра вылічальнай матэматыкі[12] і кафедра фізікі цвёрдага цела.[13]
- У кастрычніку 1958 года фізіка-матэматычны факультэт БДУ быў падзелены на два самастойныя факультэты — фізічны і матэматычны.
Remove ads
Выпускнікі
Лаўрэаты Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі СССР
Выпускнікі фізіка-матэматычнага аддзялення педагагічнага факультэта БДУ
Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Remove ads
Дэканы
Педагагічны факультэт
- 1922—1924 — Іосіф Сцяпанавіч Пятосін, загадчык фізіка-матэматычнага і прыродазнаўчага аддзяленняў
- 1924—1931 — Яўген Канстанцінавіч Успенскі, загадчык фізіка-матэматычнага і прыродазнаўчага аддзяленняў
Фізіка-матэматычны факультэт
- 1931—1935 — Яўген Канстанцінавіч Успенскі
- 1935—1936 — Арон Вульфавіч Гельфанд[14]
- 1936—1939 — Іосіф Пінхусавіч Шапіра[15]
- 1939—1941 — Рыгор Наумавіч Сагаловіч[16]
- 1943—1950 — Фёдар Іванавіч Фёдараў
- 1950—1951 — Станіслаў Антонавіч Пахута[17]
- 1951—1957 — Міхаіл Панцялеевіч Халімановіч[18]
- 1957—1958 — Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка
Крыніцы
Спасылкі
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads