Георгій Пятровіч Дубікоўскі
вучоны ў галіне глебазнаўства From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георгій Пятровіч Дубіко́ўскі[1] (18 мая 1934, Гродна — 2000[2]) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук (1976), прафесар (1987). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі (1996)
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Гродна. У 1957 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1962—1969 гг. працаваў на пасадзе навуковага супрацоўніка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Содержание и распределение микроэлементов в дерново-подзолистых почвах БССР». З 1969 года ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі, дзе з 1977 года займаў пасаду загадчыка лабараторыяй мікраэлементаў. Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Закономерности распределения микроэлементов в почвах Белорусской ССР и их влияние на растения». З 1985 па 2000 год узначальваў кафедру аграхіміі і глебазнаўства і сельгасэкалогіі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта[3].
Памёр у 2000 годзе.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Г. П. Дубікоўскаму належаць навуковыя працы ў галіне біяхіміі і матэматычнага мадэлявання заканамернасцей размеркавання мікраэлементаў у глебе. Займаўся распрацоўкай навуковых асноў жыўлення раслін мікраэлементамі, арганізацыі вытворчасці іх прамысловых форм, пытаннямі медыцынскай геаграфіі і аховы навакольнага асяроддзя.
Аўтар і сааўтар патэнтаў «Способ получения гранулированногоизвесткового удобрения», «Способ получения калийных удобрений»[4].
Сярод апублікаванага:
- Микроэлементы в почвах БССР и эффективность микроудобрений / Бел. гос. ун-т им. В. И. Ленина; И. С. Лупинович, Г. П. Дубиковский, В. Л. Федотов и др. — Мн., 1970.;
- Микроэлементы в почвах СССР. — Мн., 1981. (у сааўтарстве).
- Эффективность серусодержащих и микроудобрений на дерново-подзолистых почвах / Г. П. Дубиковский, М. П. Шкель — Минск: БелНИИНТИ, 1981.
- Применение новых форм жидких комплексных азотных удобрений на основе КАС в сельскохозяйственном производстве: [практическое руководство] / [Г. П. Дубиковский, Ф. Н. Леонов, Е. Б. Лосевич]; М-во сел. хоз-ва и продовольствия Респ. Беларусь, Учеб.- метод. центр. — Минск: [б. и.], 2000. ISBN 985-6152-38-0
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads