Георгій Рыгоравіч Мандзалеўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георгій Рыгоравіч Мандзалеўскі (26 студзеня 1934, Орша, Віцебская вобласць, БССР — 28 красавіка 2024) — савецкі валейбаліст, злучны, двухразовы алімпійскі чэмпіён (Токіа-1964, Мехіка-1968). Заслужаны майстар спорту СССР (1963). Узнагароджаны двума ордэнамі «Знак Пашаны».
Выступаў за Адэскія каманды «Буравеснік» і СКА (1951—1956), з 1958 года — за ЦСКА. У зборнай СССР — у 1956—1964, 1967—1968 гадах.
Скончыў Адэскі педагагічны інстытут (1956), быў дацэнтам Ваенна-інжынернай акадэміі імя В. У. Куйбышава. Працаваў старшым выкладчыкам у Маскоўскім дзяржаўным горным універсітэце.
Remove ads
Дасягненні
- Двухразовы алімпійскі чэмпіён (1964, 1968)
- Двухразовы чэмпіён свету (1960, 1962)
- Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1956
- Чэмпіён Еўропы 1967
- Двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы (1958, 1963)
- Пераможца Спартакіяды народаў СССР (1956, 1963)
- Шасціразовы Чэмпіён СССР (1958, 1960, 1961, 1962, 1965, 1966)
- Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1955
- Пераможца Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1960, 1962)
Зноскі
- Мондзолевский Георгий Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Мондзолевский Георгий Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads