Георгій Усеваладавіч Семяніхін

савецкі дзяржаўны дзеяч БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Георгій Усе́валадавіч Семяні́хін (4 (17) студзеня 1912, ст. Ліскі Астрагожскага павета Варонежскай губерні — 3 верасня 1980[1]) — савецкі дзяржаўны дзеяч БССР.

Хуткія факты Георгій Усеваладавіч Семяніхін, Міністр мясцовай прамысловасці БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў-механікаў сацыялістычнага земляробства (1937).

З сям’і ваеннаслужачага. Да вайны на розных інжынерна-тэхнічных пасадах у Ленінградзе, Баранавічах, Маскоўскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны у Цэнтральным штабе партызанскага руху. З 1944 года загадчык аддзела ЦК КП(б)Б.

З 1953 года міністр мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР, з 1956 года міністр лёгкай прамысловасці БССР. З 1957 года начальнік упраўлення СНГ БССР, з 1958 года загадчык аддзела ЦК КПБ, з 1963 года намеснік старшыні Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю, з 1965 года міністр мясцовай прамысловасці БССР.

На XIX, XX і XXII з’ездах КПБ абіраўся кандыдатам у члены ЦК, на XXIV-XXVII членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 19471974 гадах.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі і пяццю іншымі ордэнамі, шматлікімі медалямі.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads