Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міністэ́рства лё́гкай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята лёгкай прамысловасці БССР. У 1953 годзе атрымала найменаванне Міністэрства лёгкай і харчовай прамысловасці БССР, затым у тым жа годзе было рэарганізавана ў Міністэрства прамысловасці тавараў шырокага спажывання БССР, з 1955 года зноў атрымала назву Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР[1]. У 1956 годзе Міністэрства было аб’яднана з Міністэрствам тэкстыльнай прамысловасці БССР[2]. У 1957 годзе дзейнасць Міністэрства была прыпынена[3], а ў 1965 годзе адноўлена зноў.
Remove ads
Структура на 1974 год
- Галоўнае ўпраўленне нарыхтовак і першаснай апрацоўкі лёну і канопляў (вул. Камсамольская, 8/18);
- Вытворчае ўпраўленне гарбарна-абутковай прамысловасці;
- Вытворчае ўпраўленне швейнай прамысловасці;
- Вытворчае ўпраўленне тэкстыльна-трыкатажнай прамысловасці;
- Упраўленне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;
- Вылічальны цэнтр (Цагляны зав., 10а)[4].
Міністры
- Іван Сацункевіч (1946 — 1953)
- І. М. Астаф’еў (1955 — 1956)[5]
- Аляксандр Гарачкін (1956[6])
- Георгій Семяніхін (1956[7] — 1957)
- Аляксандра Нічыпар (1965 — 1972)
- Марыя Конанава (1972 — 1977)
- Леў Нагібовіч (1977[8] — 1990)
- Мікалай Гулёў (1990[9] — 1991)
Зноскі
- Закон Беларускай ССР «Аб утварэнні саюзна-рэспубліканскага Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці Беларускай ССР і саюзна-рэспубліканскага Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР» ад 18 кастрычніка 1955 года
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР «Аб аб’яднанні Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР і Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці Беларускай ССР у Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР» ад 20 чэрвеня 1956 года
- Пастанова Савета Міністраў БССР ад 8 ліпеня 1957 г. № 408 «Аб спыненні дзейнасці Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1957. — № 7. — С. 557.
- Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1944—1964): В 2 ч. Ч. 2 / Р. П. Платонов, В. К. Ракашевич, М. К. Бобер и др.. — Мн.: БелНИИДАД, 2003. — С. 207. — 228 с. — 100 экз. — ISBN 228 с.
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 чэрвеня 1956 г. «Аб прызначэнні тав. Гарачкіна А. В. Міністрам лёгкай прамысловасці Беларускай ССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1956. — № 6. — С. 382.
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 22 кастрычніка 1956 г. «Аб прызначэнні тав. Семяніхіна Г. В. Міністрам лёгкай прамысловасці Беларускай ССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1956. — № 10. — С. 854.
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 жніўня 1977 г. № 1393-IX «Аб прызначэнні тав. Нагібовіча Л. М. Міністрам лёгкай прамысловасці Беларускай ССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1977. — № 24. — С. 457.
- Пастанова Вярхоунага Савета Беларускай ССР ад 17 ліпеня 1990 г. № 146-XII «Аб прызначэнні Міністра лёгкай прамысловасці Беларускай ССР» // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1990. — № 21. — С. 402.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads