Геранекветныя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Геранекветныя
Remove ads

Геранекветныя (Geraniales) — парадак кветкавых раслін.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Гэта ў большасці травы, часам хмызнякі, рэдка невялікія дрэвы. Лісты чарговыя ці радзей процілеглыя, простыя цэльныя ці глыбока рассечаныя, з прылісткамі ці без іх. Кветкі звычайна ў цымозных суквеццях, двухполыя ці радзей аднаполыя, актынаморфныя ці рэдка злёгку зігаморфныя, з двайным калякветнікам. Чашалісцікаў свабодных ці зрослых у аснове 5 ці рэдка 4, рэдка пялёсткі адсутнічаюць. Тычынак 10 у 2 кругах, рэдка іх 15 у 3 кругах. Гінецэй цэнакарпны з 5(2–3, 8) карпел са стылодыямі, што зрасліся ў просты слупок. Завязь верхняя, з 2(1), некалькімі і больш-менш вісячымі семязачаткамі ў кожным гняздзе. Плады розных тыпаў.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads