Геранім Гарнастай
(пам. 1600) сын Гаўрылы Гарнастая From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Геранім Гарнастай (? — 1600) — землеўласнік.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Гарнастаяў герба «Гіпацэнтаўр». Сын Гаўрылы і Барбары з Ласкіх.
Удзельнічаў у вайсковых выправах ВКЛ у 1590 г. За пазыкі быў абвешчаны банітам у 1586 г[3].
Частку маёмасці бацькі атрымаў яшчэ пры яго жыцці. Так, Геранім стаў уладальнікам Капыля[3].
Сям’я
Яго жонкай стала Беата Лясоцянка, якая пасля яго смерці выйшла за Януша Парыцкага. Іх сын Самуэль (нар. у 1584 г.) быў кіеўскім падкаморыем[3].
Самуэль быў асноўным апекуном і выдаў замуж сясцёр Ганну, Ізабелу і Барбару. Ганна першы раз выйшла за Аляксандра Парыцкага, а другім мужам яе быў Крыштаф Харлінскі. Ізабела стала жонкай Якуба Цешаноўскага. Барбара ў шлюбе з Ёрданам не мела дзяцей[3].
Remove ads
Зноскі
- Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 40. — ISSN 1232-7468
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 395.
- Наталля Сліж (Гродна). Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads