Гаўрыла Іванавіч Гарнастай
(1515—1588) ваявода менскі і берасцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаўрыла Гарнастай (польск.: Gawryło (Gabriel) Hornostaj, каля 1515? — каля 1588) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Намеснік камянецкі, ваявода і староста менскі, ваявода берасцейскі.
Remove ads
Біяграфія
З роду Гарнастаяў, сын Івана Гарнастая.
Валодаў Капыламі, Шчытнікамі, Балатковам у Берасцейскім, Поцешу ў Вількамірскім павеце, часткай Астрошыц, Талачына, Басеі.
Са сваіх маёнткаў, пад час Лівонскай вайны ў 1567 г., ставіў у войска 49 коней.
Сям’я
Гаўрыла пабраўся шлюбам з Барбарай Ласкай. Заручаны яны былі ўжо ў 1558 г. Яна была дачкой сярадзкага ваяводы Гераніма Ласкага, які на момант шлюбу ўжо памёр. Вяселле верагодна адбылося ў 1559 г. Прычына шлюбу палягала празаічна ў грошах. У адзін дзень 10 чэрвеня 1559 г. былі складзены тры дакументы: вяноўны запіс, пазыка ў жонкі і дараванне гэтай пазыкі Гаўрылу. Пасаг склаў 20 000 злотых ці 8 000 коп літоўскіх грошаў, якія былі запісаны ў гэтай суме, без прывенку на 1/3 маёнткаў. Маёмасць прызначалася ў пажыццёвае карыстанне. 8 000 Гаўрыла пазычыў пад заставу двух частак усіх маёнткаў. Іх Барбара падаравала мужу[7].
З Барбарай меў сына Гераніма (?—1600).
Барбара склала свой тастамент у 1590 г. У ім згадваўся судовы працэс з Б. Саламярэцкай. За добрае да сябе стаўленне Барбара падаравала 8 000 коп літоўскіх грошаў нявестцы, двор Балотнікава і прызначыла ёй апекуноў[7].
Remove ads
Радавод
Гаўрыла | Геранім | Самуэль | Міхал | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | Іван | Ганна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Раман Івашкавіч | Астафій Гарнастай | Гермаген | Альжбета | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Астафій | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Анікей | Багдана | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 38. — ISSN 1232-7468
- Сліж Н. Сям’я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2012. — вып. 38. — С. 23. — ISSN 1232-7468
- Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 39. — ISSN 1232-7468
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2020. — С. 66, 200. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5
- Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 40. — ISSN 1232-7468
- Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 38–39. — ISSN 1232-7468
- Наталля Сліж (Гродна). Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads