Герард Дэнгаф (ваявода паморскі)

(1590—1648) ваявода паморскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Герард Дэнгаф (ваявода паморскі)
Remove ads

Герард Дэнгаф (15 студзеня 1590 — 23 снежня 1648) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, камандзір нямецкай пяхоты (1621), кашталян гданьскі (1642), ваявода паморскі (16431648), падскарбі Прускай зямлі (1643), маршалак двара каралевы (1645), староста мальбаркскі, касцяжынскі, фелінскі, люцынскі і эканом мальбаркскі.

Хуткія факты Герард Дэнгаф, Ваявода паморскі ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з нямецка-балтыйскага шляхецкага роду Дэнгафаў герба «Дзік». Сын ваяводы дорпацкага Герарда Дэнгафа (пам. 1598?) і Маргарыты фон Цвайфельн (пам. 1622). Браты — ваявода парнаўскі Эрнэст Магнус Дэнгаф (1581—1642), палкоўнік Герман Дэнгаф (пам. 1620), ваявода дорпацкі і ваявода серадзскі Каспер Дэнгаф (15881645).

На працягу ўсяго жыцця быў заўзятым кальвіністам. У 1621 годзе камандаваў нямецкай пяхотай у Каралеўскай Прусіі. У 16241625 гадах удзельнічаў у вайне са Швецыяй у Каралеўскай Прусіі, у 1629 годзе праславіўся падчас абароны Торуні ад шведаў. У якасці пасла Уладзіслава IV Вазы ездзіў з дыпламатычнай місіяй у Капенгаген. З'яўляўся саветнікам польскага манарха па марскіх справах. У 1635 годзе быў прызначаны членам і старшынёй каралеўскай ваенна-марской камісіі, удзельнічаў у аднаўленні і развіцці флоту. Разам з Ежы Асалінскім стварыў праект стварэння марской мытні. У 1642 годзе Герард Дэнгаф быў прызначаны кашталянам гданьскім. У 1643 годзе стаў ваяводай паморскім і падскарбіем Прускай зямлі. У 1645 годзе Герард Дэнгаф вёў у Парыжы перамовы аб заключэнні шлюбу паміж польскім каралём Уладзіславам IV Вазам і французскай прынцэсай Марыяй Луізай Ганзага.

У снежні 1648 года ваявода паморскі Герард Дэнгаф сканаў у Мальбарку, быў пахаваны ў Эльблёнгу.

Remove ads

Сям’я

Продкі

Шлюб і дзеці

Быў двойчы жанаты. У 1629 годзе першым шлюбам ажаніўся з Катарынай Апалінскай (15961625), дачкой крайчага кароннага Пятра Апалінскага (15661600) і Эльжбеты Збароўскай, удавой кашталяна гданьскага Дымітра Вейхера (каля 15781628), ад шлюбу з якой дзяцей не меў.

У жніўні 1637 года ажаніўся ў другі раз з Сібілай Маргарытай Бжэгскай (16201657), дачкой князя бжэгскага, лягніцкага і сцінаўскага Яна Крысціяна (15911639) і Даратэі Сібілы Брандэнбургскай (15901625). Дзеці:

  • Уладзіслаў Дэнгаф (16391683), палкоўнік пяхотнага палка (1664), камандзір каралеўскай гвардыі, падкаморы паморскі (1668), кашталян хэлмінскі (1677), ваявода паморскі (16771683), падскарбі Прускай зямлі (1679), староста скашэўскі
  • Катарына Ядвіга Дэнгаф (пам. да 1668), 1-ы муж ваявода мальбаркскі Людвік Вейхер (пам. 1656), 2-і муж з 1661 года ваявода пазнаньскі Войцех Канстанцін Брэза (каля 1620—1699)
  • Канстанцыя Ганна Дэнгаф, 1-ы муж ваявода хэлмінскі Ян Кос (пам. 1662), 2-і муж ваявода мальбаркскі Ян Ігнацы Банкоўскі (каля 16151679)
  • Сібіла Дэнгаф, муж — падкаморы калішскі Пётр Жыхлінскі.
Remove ads

Літаратура

  • Kilian Heck, Christian Thielemann (Hrsg.): Friedrichstein. Das Schloß der Grafen von Dönhoff in Ostpreußen. Deutscher Kunstverlag, München/Berlin 2006, ISBN 3-422-06593-8; S. 13f., 19-23, 26, 204 und 293.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads