Торунь
горад у Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
То́рунь[4] (польск.: Toruń) — горад на правах павета на поўначы Польшчы, у Куяўска-Паморскім ваяводстве. Знаходзіцца на рацэ Вісла. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Торунь — Мінск 595 км, да Варшавы — 186 км[5].
Насельніцтва 197 812 жыхароў (2021 год)[6].
Remove ads
Гісторыя
Горад узнік вакол замка, заснаванага тэўтонскімі рыцарамі ў 1231 годзе. У 1232 годзе атрымаў гарадское права. У 1264 годзе непадалёку ад Торуні заснаваны Новы горад, у 1454 годзе абедзве гарадскія часткі аб’ядналіся. Значны гандлёвы цэнтр, член сярэдневяковай Ганзы.
З 1454 года ў складзе Польшчы. Радзіма М. Каперніка. Тут падпісаны мірныя дагаворы, якія завяршылі Вялікую вайну (1409—1411) з удзелам Вялікага Княства Літоўскага і скончылі Трынаццацігадовую вайну (1454—1466). З канца XVI стагоддзя асяродак лютэранства.
З 1793 года горад у Прусіі (акрамя 1807—1815, калі ён уваходзіў у Варшаўскае герцагства), яе значная памежная крэпасць. З 1920 года ў Польшчы, важны ваенна-рачны порт, галоўная база Віслінскай флатыліі польскіх ВМС. У Другую сусветную вайну далучаны да Германіі. З 1945 года зноў у складзе Польшчы, у 1975—1999 гадах адміністрацыйны цэнтр Тарунскага ваяводства.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Прамысловасць
Развіваецца хімічная, машынабудаўнічая, харчовая, шарсцяная, швейная, паліграфічная прамысловасць.
Навука, адукацыя, культура
Транспарт
Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог. Порт на рацэ Вісла.
Славутасці
Уваходзіць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Захаваліся руіны замкаў XIII—XV стагоддзяў. У раёнах Старога горада і Новага горада рэшткі гарадскіх умацаванняў, ратуша (XIII стагоддзе — 1603), гатычныя касцёлы Св. Яна (каля 1250 — XV стагоддзе), Св. Якуба (1309—1315), Дзевы Марыі (1350—1370), гатычныя і барочныя збожжасховішчы (XIV—XVII стагоддзі), дамы ў стылях готыкі, рэнесансу і барока. Вылучаюцца грамадскія пабудовы ў духу эклектыкі (універсітэт, пачатак ХХ стагоддзя, неаготыка), стылю мадэрн і функцыяналізму. Помнік М. Каперніку (1853).
Remove ads
Вядомыя асобы
- Марта Вячынска (нар. 1998) — польская баскетбалістка.
- Багуслаў Лінда — польскі акцёр.
- Ванда Іванаўна Русецкая (1945—2024) — беларуская сацыёлаг.
Спорт
- «Катажынкі» — жаночы баскетбольны клуб
- «Пернік» — баскетбольны клуб
- АЗС УМК — гандбольны клуб
Гарады-пабрацімы
Памылка Lua: not enough memory.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads