Герб Віцебска

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Віцебска
Remove ads

Герб Віцебска — геральдычны сімвал Віцебска, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам 17 сакавіка 1597: «у блакітным полі пагрудная выява Ісуса Хрыста, пад якой чырвоны меч»[1].

Thumb
Герб 1597 года
Хуткія факты Герб Віцебска, Дэталі ...

Вытрымка з адпаведнага велікакняжацкага прывілею:

" Герб надаем месту нашему Витебскому в блакитном полю образ Спаса Збавителя нашего, и при том зараз трохи нижей меч голый червоный, что ся мает разуметь кровавый. "

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 9 лютага 2004[2].

Афіцыйнае апісанне:

Герб горада Віцебска ўяўляе сабой выяву ў блакітным полі іспанскага шчыта абраза Спаса Збавіцеля ў профіль, пад ім знаходзіцца аголены чырвоны меч. У якасці трымальнікаў шчыта — фігуркі анёлаў.

Аднак 2 чэрвеня 2009 герб Віцебска зацвердзілі наноў, з іншым апісаннем[3].

Remove ads

Апісанне

Герб горада Віцебска ўяўляе сабой іспанскі шчыт, у блакітным полі якой выява абразу Збавіцеля, звернутага направа, вакол яго галавы зверху праваруч — літары «IΣ» і леваруч — літары «ХΣ» з тытламі, ніжэй праваруч і леваруч — дзве літары «З» з тытламі. У ніжняй частцы шчыта выява накіраванага лязом налева срэбнага меча з залатой ручкай. Шчыт размяшчаецца ў чырвоным картушы барочнай формы, які дапаўняецца чырвонымі кветкамі і зялёнымі стужкамі. Пад ім знаходзяцца дзве лаўровыя галіны зялёнага колеру, пераплеценыя чырвонай стужкай. Герб завяршае херувім з распасцёртымі крыламі. У якасці трымальнікаў тарчы выявы двух анёлаў са стужкамі блакітнага колеру ў руках.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Указ президента Республики Беларусь от 9 февраля 2004 г. № 60 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области».
  2. Указ президента Республики Беларусь от 2 июня 2009 г. № 277 «Об утверждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области».

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads