Герб Віцебскай вобласці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герб Віцебскай вобласці — афіцыйны сімвал Віцебскай вобласці. Сучасны варыянт герба прыняты ў 2009 годзе.
Апісанне
Апісанне герба[1]:
![]() |
Герб Віцебскай вобласці ўяўляе сабой французскі шчыт, у чырвоным полі якога намаляваны срэбны вершнік у латах, які трымае ў правай руцэ над галавой меч, у левай — шчыт з залатым шасціканцовым крыжам. Герб завяршае вялікая залатая гарадская карона з пяццю зубцамі, унізе яго апраўляюць дзве залатыя дубовыя галіны, абвітыя і злучаныя блакітнай ордэнскай стужкай | ![]() |
У аснову герба быў пакладзены гістарычны герб Віцебскай губерні. Мастак герба — В.А. Ляхар.[2]
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Гербы Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага адлюстроўваліся на ваяводскай харугвы : на пярэднім баку яе была Пагоня[3][4], а на адваротным — Спас Нерукатворны[5][6].
Апісанне герба Віцебскага ваяводства было такім:
![]() |
у чырвоным полі рыцар ў срэбных латах са срэбным шчытом з выявай залатога шасціканцовага крыжа, які заносіць на галавой срэбны меч з залатым эфесам і скача на срэбным кані з залатымі ўзбраеннем, збруяй і вачамі, сядло таксама залатое | ![]() |
Расійская імперыя
8 снежня 1856 года быў зацверджаны герб Віцебскай губерні, заснаваны на гербе Віцебскага ваяводства з мінімальнымі зменамі.
Апісанне герба:
![]() |
У чырвоным полі, срэбны вершнік ва ўзбраенні, з паднятым шчытом; сядло на срэбным кані чырвонае, пакрытае трохканцовым залатым, з блакітнай аблямоўкай, дываном. Шчыт увянчаны Імператарскай каронай і акружаны залатымі дубовымі лістамі, злучанымі Андрэеўскай стужкай[7]
Арыгінальны тэкст (руск.)
В червлённом поле, серебряный всадник в вооружении, с подъятым мечом и круглым щитом; седло на серебряном коне червлёное, покрытое трехконечным золотым, с лазуревой каймою, ковром. Щит увенчан Императорскою короною и окружён золотыми дубовыми листьями, соединёнными Андреевскою лентою |
![]() |
На зацверджаным вялікім гербе Расійскай імперыі прысутнічаў Віцебскі герб:
![]() |
у чырвоны полі «срэбны вершнік ва ўзбраенні, з паднятым шчытом і круглым тарчам ; сядло на срэбным кані чырвонае, пакрытае трохканцовым залатым, з блакітнай аблямоўкай, дываном»[8]
Арыгінальны тэкст (руск.)
в червлёном поле «серебряный всадник в вооружении, с подъятым мечом и круглым тарчем; седло на серебряном коне червлёное, покрытое трёхконечным золотым, с лазуревою каймою, ковром» |
![]() |
Сучасны герб
Вясной 2009 года дэпутаты Віцебскага абласнога Савета зацвердзілі праект герба вобласці, у аснове якога ляжаў герб Віцебскай губерні Расійскай імперыі. Зацверджаны герб указам прэзідэнта Беларусі № 277 ад 2 чэрвеня 2009.
Remove ads
Галерэя
- Герб Віцебскага княства з Маскоўскага тытулярніка, 1672 год
- Герб Віцебскаяга ваяводства з 1500 года
- Герб Віцебскага ваяводства з тытульнага ліста Статута ВКЛ 1588 года (выданне 1614 года)
- Меркаваны герб Віцебшчыны, 1555 год
- Рэканструкцыя харугвы Віцебскага ваяводства 1609—1618 гадоў, на якой адлюстравана два гербы
- Герб Віцебскага ваяводства, 1839 год
- Герб Віцебскай губерні Расійскай імперыі, 1856 год
- Віцебскі герб (справа ўнізе) на гербе Расійскай імперыі 1882 года
- Віцебская Пагоня на будынку Віцебскай ветэрынарнай акадэміі
Глядзіце таксама
Зноскі
- Указ Президента РБ № 277 "Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области" от 02.06.2009 . belzakon.net. Праверана 17 чэрвеня 2022.
- Герб Витебской области . www.heraldicum.ru. Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2010. Праверана 17 чэрвеня 2022.
- Витебский герб: культурный фетиш или напоминание | Геральдика.ру . geraldika.ru. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2015. Праверана 17 чэрвеня 2022.
- Ткачев М. Национальные символы: народ и история Архівавана 20 сакавіка 2022. // «Советская Белоруссия», 11 и 12 октября 1989 года
- Шаланда А. И. Святы арханёл Міхаіл — герб Наваградскага ваяводства ВКЛ ў ХVІ—ХVІІІ стст. // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы Архівавана 13 лютага 2020. (бел.)
- Шаланда А. И. Зямельныя гербы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў ХІV-ХVІІІ ст. // Герольд Litherland, № 2, 2001 г. (бел.)
- Винклер П.П. фон.. Гербы городов, губерний, областей и посадов Российской Империи, внесенные в полное собрание законов с 1649 по 1900 год С. 212. www.runivers.ru (28 верасня 1900). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020.
- Высочайше утверждённые всеподданнейшие доклады Министра Юстиции (Собр. Узак. 1882 г. Ноября 19, ст. 704). — І. О полном титуле Императорского Величества и ІІ. Описание Большого Государственного герба // ПСЗРИ. Собрание 1881—1913 гг. Том 2, узаконение № 1159 от 3 ноября 1882 года. — С. 435 . Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2022. Праверана 17 чэрвеня 2022.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads