Герб Драгічына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Драгічына
Remove ads

Герб Драгічына — адзін з афіцыйных сімвалаў горада Драгічына, раённага цэнтра ў Брэсцкай вобласці Беларусі. Распрацаваны галоўным архітэктарам раёна В. Г. Міхнюком.

Хуткія факты Герб Драгічына, Дэталі ...

Герб зацверджаны 19 мая 1998 года рашэннем Драгічынскага гарадскога савета № 310[1].

9 чэрвеня 1998 года герб занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь пад нумарам 15.

Remove ads

Апісанне герба

У блакітным полі варажскага шчыта, у верхняй частцы размешчаны два сярэбраныя галубы, павернутыя галовамі адзін да аднаго. Пад імі сярэбраны нацягнуты лук са стралой наканечнікам уверх. З абодвух бакоў лука размешчаныя дзве пары сярэбраных жалудоў.

Сімволіка герба

  • Галубы ўвасабляюць Грамніцы (Стрэчанне), у горадзе некалі існавала царква ў гонар Стрэчання Гасподняга.
  • Нацягнуты лук (як элемент гербаў Брэста і Пінска) паказвае на прыналежнасць да Брэсцкай вобласці і гістарычнай Піншчыны.
  • Жалуды сімвалізуюць некалі размешчаныя на месцы Драгічына векавыя дубровы.

Гісторыя

Хуткія факты Вонкавыя выявы ...

Вядомы незацверджаны праект герба Драгічына, калі горад уваходзіў у Кобрынскі павет Гродзенскай губерні. Праект герба быў састаўлены ў другой палове XIX стагоддзя (1868) і меў наступны выгляд: у сярэбраным полі лазурковы хвалісты пояс, які суправаджаецца зверху і знізу барвовымі шарамі. У вольнай частцы герб Гродзенскай губерні.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads