Кобрынскі павет (Расійская імперыя)

павет у Гродзенскай губерні Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кобрынскі павет (Расійская імперыя)
Remove ads

Кобрынскі павет (руск.: Кобринский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай і Гродзенскай губерняў у 1795—1920 гадах. Цэнтр — Кобрын.

Хуткія факты Кобрынскі павет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Кобрынскі павет у складзе Слонімскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расійскай імперыі ў выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет адышоў да Літоўскай губерні, а ў 1801 — да Гродзенскай. У 1920 годзе павет адышоў Польшчы.

Насельніцтва

Паводле перапісу 1897 года ў павеце жыло 184,5 тысяч чалавек, у тым ліку ўкраінцаў — 79,6 %; яўрэяў — 13,7 %; рускіх — 3,1 %; палякаў — 2,2 %; беларусаў — 0,8 %. У павятовым горадзе Кобрыне жыло 10 408 чал.[1]

Адміністрацыйны падзел

У 1913 годзе ў павеце было 30 валасцей:[2]

  • Антопальская воласць (цэнтр — м. Антопаль);
  • Бездзежская воласць (цэнтр — с. Бездзеж);
  • Блоцкая воласць (цэнтр — с. Ліпецк);
  • Брашэвіцкая воласць (цэнтр — с. Брашэвічы);
  • Верхалеская воласць (цэнтр — с. Навасёлкі);
  • Валавельская воласць (цэнтр — с. Валавель);
  • Варацэвіцкая воласць (цэнтр — с. Варацэвічы);
  • Гарадзецкая воласць (цэнтр — м. Гарадзец);
  • Драгічынская воласць (цэнтр — м. Драгічын);
  • Дружылавіцкая воласць (цэнтр — с. Дружылавічы);
  • Дзівінская воласць (цэнтр — м. Дзівін);
  • Залеская воласць (цэнтр — с. Залессе);
  • Збіражская воласць (цэнтр — с. Збірагі);
  • Зёлаўская воласць (цэнтр — с. Зёлава);
  • Іванаўская воласць (цэнтр — м. Іванава);
  • Ілаская воласць (цэнтр — с. Грушава);
  • Імянінская воласць (цэнтр — с. Аляксеевічы);
  • Казішчанская воласць (цэнтр — с. Казішча);
  • Макранская воласць (цэнтр — с. Макраны);
  • Мотальская воласць (цэнтр — м. Моталь);
  • Адрыжынская воласць (цэнтр — с. Адрыжын);
  • Азяцкая воласць (цэнтр — с. Азяты);
  • Асавецкая воласць (цэнтр — с. Восаўцы);
  • Асаўніцкая воласць (цэнтр — в. Асаўніца);
  • Падольская воласць (цэнтр — в. Ярэмічы);
  • Прускаўская воласць (цэнтр — с. Чаравачыцы);
  • Рагазнянская воласць (цэнтр — в. Хведкавічы);
  • Сяхновіцкая воласць (цэнтр — в. Сцяпанкі);
  • Стрыгаўская воласць (цэнтр — с. Стрыгава);
  • Хомская воласць (цэнтр — м. Хомск)

Ураднікі павета

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads