Герб Калінінградскай вобласці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Калінінградскай вобласці
Remove ads

Герб Калінінградскай вобласці з'яўляецца сімвалам Калінінградскай вобласці, прыняты 8 чэрвеня 2006 года.

Хуткія факты Герб Калінінградскай вобласці, Версіі ...

Апісанне

Герб Калінінградскай вобласці ўяўляе сабой геральдычны шчыт, падзелены на дзве часткі. У верхнім барвовым полі знаходзіцца выява сярэбранай зубчастай крапасной сцяны з адкрытый брамай і дзвюма сярэбранымі зубчастымі вежамі, што выходзяць выходзяць з сцяны. На полі шчыта паміж вежамі размешчаны вензель імператрыцы Лізаветы Пятроўны сярэдзіны XVIII стагоддзя. Ніжні хвалепадобны край шчыта блакітнага колеру абцяжараны пяццю залатымі кругамі. Герб увенчаны бурштынавай каронай і абрамлены стужкай ордэна Леніна.

Remove ads

Абгрунтаванне сімволікі герба Калінінграда

Thumb
Паштовая марка

Бурштынавая карона, з'яўляючыся сімвалам дзяржаўнасці, адначасова падкрэслівае прыналежнасць Калінінградскай вобласці да Расіі.

Стужка ордэна Леніна, якая абвівае герб, сімвалізуе працоўныя дасягненні Калінінградскай вобласці, якая была ўзнагароджана гэтым ордэнам у 1966 годзе.

Крэпасць з адкрытай брамай увасабляе ўпэўненасць, непахіснасць, гатоўнасць да абароны і, у той жа час, адкрытая брама сведчыць пра гасціннасць, сяброўскія намеры для кантактаў з блізкім і далёкім замежжам.

Вензель імператрыцы Лізаветы Пятроўны — асабісты шыфр кіраўніка дзяржавы. У дадзеным выпадку ён падкрэслівае гістарычную сувязь прыналежнасці тэрыторыі цяперашняй Калінінградскай вобласці з Расіяй з сярэдзіны XVIII стагоддзя.

Хвалепадобны край шчыта блакітнага (сіняга) колеру — сімвал прыморскай тэрыторыі, знаходжання Калінінградскай вобласці на Балтыцы.

Фігуры круглявай формы — бурштын, сімвал Калінінградскай вобласці як бурштынавага краю. У вобласці знаходзіцца найбуйнейшае ў свеце радовішча бурштыну.

Колеры герба: белы, чырвоны і сіні, — увасабляюць сабой колеры сцяга Расійскай Федэрацыі і падкрэсліваюць непарыўнасць рэгіёна з Расіяй.

Чырвонае поле шчыта — сімвал працы, жыццесцвярджальнай сілы, мужнасці, самаахвярнасці, гераізму савецкіх салдат, якія загінулі ў баях за гэту зямлю.

Сіняе (блакітнае) поле шчыта — сімвал прыгажосці, любові, міру, узнёслых памкненняў.

Золата (бурштынавыя фігуры, карона) — сімвал велічы, багацця, сталасці, трываласці, сілы.

Серабро (крэпасць) — сімвал веры і чысціні.

Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads