Герб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герб (польск.: herb ад ням.: Erbe — спадчына) — эмблема, адмысловы сімвал, які складаецца з фігур, якія сімвалізуюць уладальніка герба (чалавека, род, карпарацыю, горад, краіну і г.д.) і звычайна перадаецца ў спадчыну.
Гербы звычайна складаюцца з наступных элементаў: тарк, прылбіца, намітка, карона, клейнот, пахолкі (шчытатрымальнікі — выявы людзей, алегарычных істот або геральдычных жывёл, якія стаць на задніх лапах), мантыя і дэвіз.
Гербы ў блізкай да сучаснай форме з’явіліся ў Сярэдявеччы ў Заходняй Еўропе, у Англіі і Францыі. Першым гербам лічыцца тарк з шасцю залатымі львамі ў блакітным полі. Паводле версіі, якая сёння аспрэчваецца, Жофруа V Анжуйскі атрымаў яго ў 1127 (або 1128) ад свайго цесця, караля Англіі Генрыха I з нагоды шлюбу з яго дачкой Мацільдай, удавой імператара Генрыха V[1].
Распаўсюджванне гербаў звязана з развіццём ваеннай тэхнікі, першым чынам з з’яўленнем шалома, які закрываў твары ваяроў. Герб нанасіўся яркімі колерамі на шчыты. Разам з клейнотам выконваў важную ідэнтыфікацыйную задачу.
Гербы можна сістэматызуюць у Гербоўнік па прыналежнасці, рангам, відам юрыдычнага стану, стылям. Вывучае гербоўнікі (гербы) прыкладная гістарычная навука геральдыка.
Remove ads
Галерэя
Родавыя гербы
Вялікі герб княжай фаміліі Сапегаў Герб напалеонскага графа д’Арнана Шлехецкі герб «Адынец» Сучасны герб англійскага баранета Германскі дваранскі герб Мяшчанскі герб Японскі радавы герб
Гербы па рангах
- герб вялікі — з усімі элементамі.
- герб сярэдні — асноўныя элементы.
- герб малы — толькі шчыт або шчыт з каронай.
- Герб Каралеўства Румынія
Вялікі Сярэдні Малы
Тэрытарыяльныя гербы
- дзяржаўныя гербы
- гербы тэрыторый (губерняў, абласцей, раёнаў, паветаў, ваяводстваў, правінцый і г. д.)
- гербы гарадоў
- гербы вёсак
Гербы карпаратыўныя
- гербы ордэнаў
- гербы клубаў
- гербы вучылішч
- гербы цэхаў
- гербы арганізацый
- гербы воінскіх падпадзяленняў
- гербы фірмаў і канцэрнаў
- Герб горада Екабпілс
- Герб студэнцкай карпарацыі (Аўстрыя)
- Герб «Брытанскага геральдычнага таварыства»
- Герб ВПС ЗША
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Герб(укр.) |
Remove ads
Зноскі
Гл. таксама
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads