Герб Слуцка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герб Слу́цка — геральдычны сімвал Слуцка, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Янам Казімірам 27 жніўня 1652: «у блакітным полі сярэбраны конь з крыламі; на чырвонай гуньцы пад княжай каронай манаграма R[adivil] D[ux]»[1].
Апісанне
Афіцыйнае апісанне:
У сінім полі барочнага шчыта на зялёнай зямлі сярэбраны Пегас, пакрыты чырвонай гунькай з залатой манаграмай RD (Radzivill Dux — князь Радзівіл) пад княжай каронай.
Арыгінальны тэкст (руск.)В синем поле барочного щита на зелёной земле серебряный Пегас, покрытый красной попоной с золотой монограммой RD (Radzivill Dux — князь Радзивилл) под княжеской короной.
Remove ads
Гісторыя

2. Перамалёўка пячаткі слуцкага магістрата другой паловы XVII—XVIII ст.
3. Паліваная і непаліваная кафля з Біржанскага замка, 1660-я гг.
4. Кафля са слуцкага Верхняга замка, 1650—1660-я гг.
5. Выява манаграмы Б. Радзівіла з інвентара гармат Слуцкай фартэцыі 1705 г.
У 1441 годзе горад Слуцк атрымаў абмежаванае самакіраванне на аснове магдэбургскага права і герб. У 1700 годзе гораду дадзена поўнае магдэбургскае права і герб.

Пасля ўваходу ў склад Расійскай імперыі ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай, 22 студзеня 1796 года быў зацверджаны герб павятовага горада Слуцка: «у верхняй частцы шчыта — герб Мінскі; у ніжняй частцы — на чырвоным полі, вершнік, які скача, апрануты ў панцыр, які прыкрываецца шчытом і трымае ў правай руцэ меч на размаху».
У 1992 годзе гарадскі савет Слуцка гербам горада выбраў герб з Пагоняй. Адзін з дэпутатаў, айцец Міхаіл Вейга, выказаў перакананне ў тым, што «Пегас» — гэта сімвал паганскі, і праваслаўная царква супраць[2].
18 чэрвеня 1996 года рашэннем Слуцкага гарадскога савета дэпутатаў быў зацверджаны герб з пегасам[3]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 47.
Remove ads
Манаграма
Паводле прынятага афіцыйнага апісання выявы герба, рэканструяванага вядомым беларускім даследчыкам Анатолем Цітовым, манаграма на гербе Слуцка ўяўляла сабой літары R[adivil] D[ux][1]. Рэканструкцыя герба была зроблена А. Цітовым, прызнаным адмыслоўцам у галіне сфрагістыкі і геральдыкі, паводле выяў гарадскіх пячатак Слуцка XVII-XVIII стст. Аднак выява манаграмы на гуньцы вельмі неразборлівая, што абсалютна не дзіўна ў выпадку мініяцюрнага фармату адбіткаў пячаткі.
Інтэрпрэтацыю А. Цітова манаграмы на гербе Слуцка паставіла пад сумненне Тамара Габрусь[4]. Аўтарка сцвярджала, што «манаграма, размешчаная пад княжацкай каронай, даволі лёгка раскладаецца на лацінскія літары „В“ і „R“ — пачатковыя літары імя Багуслава Радзівіла».
Археалагічныя і архіўныя матэрыялы сведчаць, аднак, што манаграма на самай справе складаецца не з дзвюх, а з трох літар: BRD — Boguslaus Radzivil Dux (лац.: Багуслаў Радзівіл Князь)[5].
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads