Герб Смаргоні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герб Смаргоні — герб горада Смаргонь Смаргонскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2004 г. № 590.
Апісанне
Герб уяўляе сабой іспанскі шчыт, у сярэбраным полі якога на чырвонай рашотцы намаляваны чорны мядзведзь, які стаіць на задніх лапах і трымае ў пярэдніх лапах герб Радзівілаў - на блакітным полі размешчаны тры чорныя паляўнічыя ражкі, злучаныя ў цэнтры муштукамі.
За аснову гербавага сюжэту ўзяты гістарычны факт існавання ў Смаргоні школы дрэсіроўкі мядзведзяў, так званай «Смаргонскай акадэміі», заснаванай у XVII стагоддзі Радзівіламі[1][2].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Пра ўстанову афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Гродзенскай вобласці: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2004 г. №590 . Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 30 красавіка 2009.
- Смаргонь . Геральдыка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 30 красавіка 2009.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads