Смаргонь

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Смаргоньmap
Remove ads

Смарго́нь[2] (трансліт.: Smarhoń) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Смаргонскага раёна, на рацэ Оксне (левы прыток Віліі) і яе прытоку Гервятцы. За 260 км на паўночны ўсход ад Гродна; чыгуначая станцыя на лініі Маладзечна — Вільня. Вузел аўтадарог на Маладзечна, Вільню, Вілейку, Крэва, Свір. Насельніцтва 37.527 чал. (2018)[3].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Паводле В. Жучкевіча, назва балцкага паходжання і звязаная з коранем smurg-[4]. Старажытнейшаю за «Смаргонь» лічыцца засведчаная ў літоўскім маўленні рэгіёна (у Рымдзюнах) форма Smurgainys («Смургойні»)[5].

Такім самым чынам, праз утваральнік -jn-, у гэтай частцы Павілля ўтвораны і тапонімы Дукойні, Жукойні. На мяжы XV—XVI стагоддзяў тытул магнатаў Зяновічаў гучаў як hares in Smorgoyny «паны на Смаргойнах»[6]. Форма тапоніма ў 1567 годзе засведчаная як «Сморкгойнь»[7].

Назва звязаная з літ. smurgis «смаркач» (хто сморкаецца), ад smurgas «лядаш са страхі; соплі» і smurgti «накрапваць, імжыць».

Найімаверней гэта было імя першага пасяленца на месцы Смаргоні. Імя са значэннем «Смаркач» магло быць мянушкавага тыпу, але не выключана, што гэта было імя, нададзенае хлопчыку яшчэ ў маленстве.

Такім самым чынам утвораная і назва блізкіх да Смаргоні Кушлян, ад kušlys «сляпец» (хто падслепаваты). Падобнага тыпу і вядомае з ХІІІ стагоддзя яцвяжскае імя Зебр (літ. žebras «мурзаты; пярэсты, стракаты»)[8].

Remove ads

Гісторыя

Упершыню Смаргонь упамінаецца ў дакументах па гісторыі Вілейскай епархіі ў 1503 годзе. Вядомая як прыватнае мястэчка ў Вялікім Княстве Літоўскім, уласнасць Зяновічаў, Радзівілаў, Пшаздзецкіх. Звалася таксама Смургоні, у XIX стагоддзі Смаргоні. У 1552 годзе тут заснаваны кальвінісцкі збор. З 1590 года пачалі працаваць папяровая мануфактура, школа, шпіталь. У Смаргоні ўпершыню пачалі выпякаць абаранкі (смаргонкі)[9]. У XVII стагоддзі Радзівілы заснавалі так званую «Смаргонскую акадэмію»[10] — жартоўная назва промыслу па лоўлі і дрэсіроўцы мядзведзяў. З 1795 года Смаргонь у складзе Расійскай імперыі.

У час вайны 1812 года пры адступленні французскіх войскаў тут спыняўся Напалеон I, перадаў камандаванне маршалу І. Мюрату і з’ехаў у Парыж. З таго часу дарогу Смаргонь — Ашмяны завуць Напалеонаўскай дарогай. У Першую сусветную вайну праз Смаргонь праходзіла лінія фронту, паселішча было разбурана. У 1920—1922 гадах Смаргонь уваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 года — Польскай Рэспублікі. З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года Смаргонь — цэнтр Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці.

З 25 чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года Смаргонь акупавана гітлераўскай Германіяй.

4 ліпеня 1944 года 35-я гвардзейская танкавая брыгада, якой камандаваў Герой Савецкага Саюза Азі Асланаў, фарсіраваўшы Вілію, сумесна з 7-й гвардзейскай брыгадай, вызваліла горад. З верасня 1944 года Смаргонь — цэнтр Смаргонскага раёна Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года Смаргонь і Смаргонскі раён пераходзіць у склад Гродзенскай вобласці.

У 1972—1976 гадах уведзены ў строй заводы аптычнага станкабудавання, сухога абястлушчанага малака, камбікормавы, ільнозавод. 4 красавіка 1983 года Пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР у Смаргоні пачынаецца будаўніцтва філіяла Мінскага трактарнага завода.

У 1985 годзе горад Смаргонь быў выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкавання. 20 чэрвеня 1988 года ў склад горада ўключаны вёскі Карналінка і Мінкі Каранёўскага сельсавета і вёска Садовая Бялкоўшчынскага сельсавета[11]. У лістападзе 1996 года адміністрацыйныя адзінкі Смаргонскі раён і горад Смаргонь был аб’яднаны ў адну — Смаргонскі раён. У 2003 годзе Смаргонь адзначыла 500-годдзе. 2019 год — першыя дажынкі на Смаргоншчыне.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 7,5 тыс. чал.[12]
  • XX стагоддзе: 1973 год — 11,4 тыс. чал.[12]; 1995 год — 38,0 тыс. чал.[12]
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 36,7 тыс. чал.[13]; 2006 год — 36,7 тыс. чал.; 2009 год — 36,9 тыс. чал.; 2016 год — 37 372 чал.[14]; 2017 год — 37 386 чал.[3]; 2018 год — 37 527 чал.

Эканоміка

Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання. Смаргонскі агрэгатны завод, Смаргонскія малочныя прадукты, Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў. Гасцініца «Смаргонь».

Культура

Thumb
Карціна З. Развадоўскага «Напалеон у Смаргоні»

Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей.

У горадзе праводзіцца Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя М. К. Агінскага.

У 2003 і 2009 гадах горад быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[15][16].

Спаса-Праабражэнская царква (1988—1990).

Мастак Зыгмут Развадоўскі[uk] ў 1930 годзе напісаў карціну «Напалеон у Смаргоні»[17], якая зараз знаходзіцца ў мастацкім музеі горада Лодзь.

Remove ads

Славутасці

Вядомыя асобы

Ганаровыя грамадзяне Смаргоні

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads