Гермаген Гарнастай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гермаген Іванавіч Гарнастай (? — 1553) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Гарнастаяў герба «Гіпацэнтаўр». Сын Івана і Ганны з Саламярэцкіх.
Займаў пасады пісара вялікага літоўскага і слонімскага намесніка. Жыццё яго прадстаўлена нешматлікімі дакументамі. Ён валодаў маёнткам Сакалоў (Берасцейскі павет)[4].
Маёнтак Такары (Берасцейскі павет) пасля смерці Гермагена перайшоў да братоў. Частка Такароў была застаўлена Гермагену ад бацькі Шчаснага Лукашэвіча Лычэвіча Такарэўскага. Заставу не змаглі выкупіць і прадалі Гаўрылу за 100 коп літоўскіх грошаў (1556). Ён жа выкупіў часткі маёнтка ў братоў Івана і Астафея (1556, 1570)[4].
Гермаген памёр бяздзетным. Ён быў унесены ў памяннік Супрасльскага манастыра. Пасля яго смерці Іван Гарнастай прадаў Івану Крошынскаму маёнтак Сакалоў з дворцам Высокі за 716 коп літоўскіх грошаў (1553). З-за службы ў вялікага князя літоўскага сын нарабіў шмат пазыкаў. Бацька вымушаны быў прадаць уласнасць сына, каб выплаціць грошы крэдыторам пасля яго смерці[4].
Remove ads
Зноскі
- Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 40. — ISSN 1232-7468
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 268.
- Сліж Н. Сям’я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2012. — вып. 38. — С. 23. — ISSN 1232-7468
- Наталля Сліж (Гродна). Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads