Герта Мюлер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герта Мюлер (ням.: Herta Müller; 17 жніўня 1953, Ніцкідорф, Банат, Румынія) — нямецкая пісьменніца, грамадскі дзеяч. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2009 года з фармулёўкай «з засяроджанасцю ў паэзіі і шчырасцю ў прозе апісвае жыццё абяздоленых».
Remove ads
Біяграфія
Герта Мюлер нарадзілася ў сям'і нямецкамоўных румынскіх фермераў. Яе дзед быў заможным фермерам, але ж яго багатая спадчына была канфіскаваная камуністычным рэжымам. Яе бацька служыў у войску СС у гады Другой сусветнай вайны, потым, у камуністычнай Румыніі, працаваў вадзіцелем грузавіка.
Творчасць
Аўтар вершаў, прозы, эсэ. Выступае як мастак і фатограф. Яе галоўная тэма — досвед перажытай несвабоды і гвалту, індывідуальная і калектыўная памяць, выцясненне з памяці, амнезія, нежаданне памятаць. Дзеянне шматлікіх раманаў Мюлер адбываецца ў румынскай правінцыі эпохі Чаўшэску.
Зборнікі прозы і эсэ
- Niederungen (Нізіна) (Бухарэст, 1982)
- Drückender Tango (цяжкае танга) (Бухарэст, 1984)
- Barfüßiger Februar (Басаногі люты) (1987)
- Wie Wahrnehmung sich erfindet (1990)
- Der Teufel sitzt im Spiegel (Д'ябал знаходзіцца ў люстэрку) (1991)
- Eine warme Kartoffel ist ein warmes Bett (1992)
- Der Wächter nimmt seinen Kamm (1993)
- Angekommen wie nicht da (1994)
- Hunger und Seide (Голад і шоўк) (1995)
- In der Falle (1996)
- Der fremde Blick oder das Leben ist ein Furz in der Laterne (1999)
- Im Haarknoten wohnt eine Dame (2000)
- Heimat ist das, was gesprochen wird (2001)
- Der König verneigt sich und tötet (Кароль кланяецца і забівае) (2003)
- Este sau nu este Ion (2005)
- Die blassen Herren mit den Mokkatassen (2005)
- Atemschaukel (2009)
- Cristina und ihre Attrappe oder Was (nicht) in den Akten der Securitate steht (2009)
- Immer derselbe Schnee und immer derselbe Onkel (2011)
- Vater telefoniert mit den Fliegen (2012)
Дачыненні з Беларуссю
19 жніўня 2025 года падпісала зварот дваццаці двух нобелеўскіх лаўрэатаў да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай дамагчыся вызвалення каля 1300 беларускіх палітвязняў[4].
Беларускія пераклады
- Мюлер, Герта. Голад і шоўк. Мужчыны і жанчыны ў будзённым жыцці // ARCHE. № 4 (103) — 2011. С. 384—397: іл.
- Мюлер, Герта. Зьвер сэрца. Урывак з раману(недаступная спасылка). // Дзеяслоў. № 43 — 2009.
- Мюлер, Г. Сёння я не хацела б з сабой сустракацца : [раман] / Герта Мюлер ; пер. з ням. Вольгі Гронскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 216 с. — (Cерыя «Noblesse Oblige»). ISBN 978-985-7210-72-5.
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- Herta Müller // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1993. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- Нобелеўскія лаўрэаты папрасілі Трампа дамагчыся вызвалення беларускіх палітвязняў . Наша Ніва (20 жніўня 2025). Праверана 20 жніўня 2025.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads