Герцагавіна-Нярэтванскі кантон

кантон Федэрацыі Босніі і Герцагавіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Герцагавіна-Нярэтванскі кантонmap
Remove ads

Герцагавіна-Нярэтванскі кантон (басн.: , харв.: і сербск.: Hercegovačko-neretvanski kanton, Херцеговачко-неретвански кантон ) — адзін з дзесяці кантонаў, што ўваходзяць у Федэрацыю Босніі і Герцагавіны. Складаецца з Града Мостара, і яшчэ васьмі абшчын — Ябланіца, Коніц, Неўм, Прозар-Рама, Раўна, Столац, Чапліна, Чытлук. Герцагавіна-Нярэтванскі кантон на поўначы мяжуе з Сярэднебаснійскім кантонам, на паўночным усходзе — з Сараеўскім кантонам, на ўсходзе — з Рэспублікай Сербскай, на захадзе — з Заходнегерцагавінскім кантонам, на паўночным захадзе — з Герцагбасанскім кантонам, на паўднёвым захадзе — з Харватыяй. Герцагавіна-Нярэтванскі кантон з 222 278 жыхарамі паводле перапісу 2013 году — шосты па колькасці насельніцтва і восьмы па яго шчыльнасці сярод Кантонаў Федэрацыі Босніі і Герцагавіны. Герцагавіна-Нярэтванскі кантон — другі па плошчы (16,85 % плошчы Федэрацыі, ці 8,59 % усёй Босніі і Герцагавіны цалкам) пасля Герцагбасанскага кантона.

Хуткія факты Герцагавіна-Нярэтванскі кантон, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Герцагавіна-Нярэтванскі кантон, згодна сваёй назве, размешчаны ў Герцагавіне, адміністрацыйны цэнтр якога Мостар, з’яўляецца найбуйнейшым горадам у гэтым гістарычным рэгіёне.

Герцагавіна-Нярэтванскі кантон адметны сваім горным рэльефам, які рассякае даліна ракі Нярэтва з прытокамі (Рама, Трэбіжат, Крупа і Брэгава). Прыморскі горны пояс аддзяляе асноўную частку кантона ад невялікай стужцы ўзбярэжжа Адрыятычнага мора ў раёне Неўма, якая з’яўляецца адзіным выхадам Босніі і Герцагавіны да мора.

На тэрыторыі Герцагавіна-Нярэтванскага кантона знаходзяцца два прыродных парка: Прыродны парк Хутава Блата каля Чапліны і Прыродны парк Білідзіне нёдалёка ад Ябланiцы.

Thumb
Узбярэжжа ў Неўме — адзіны выхад краіны да мора
Remove ads

Гісторыя

Гісторыя падрыхтоўкі стварэння дадзенага адміністрацыйна-тэрытаряльнага ўтварэння пачынаецца 18 сакавіка 1994 года падпісаннем Вашынгтонскага пагаднення аб спыненні агню паміж самаабвешчанай Харвацкай рэспублікай Герцаг-Босна і баснійскімі мусульманамі. Што ў сваю чаргу перапыніла заўцятую варажэчу паміж гэтымі бакамі, і прывяло да неабходнасці тэрытарыяльнай інтэграцыі. Тое таксама дазволіла накіраваць сумесную агрэсію супраць сіл баснійскіх сербаў. Але большасць сербскага насельніцтва пакінула рэгіён яшчэ ў самым пачатку Баснійскай вайны, бо ўзгадвала аб страшэнным генацыдзе сербаў у гады Другой сусветнай вайны з боку харвацкіх усташаў, які ў даліне Нярэтвы набыў жудасныя праявы і размах. Кантон афіцыйна створаны 23 снежня 1996 года, як адзін з дзесяці Кантонаў Федэрацыі Босніі і Герцагавіны.

Thumb
Панарама Мостара з Паўднёвага захаду
Remove ads

Насельніцтва

Паводле перапісу 2013 году агульная колькасць дамашніх гаспадарак ў Герцагавіна-Нярэтванскім кантоне склала 68 121, а сярэдняя колькасць асобаў у адной дамашняй гаспадарцы сягала 3,24.

Склад насельніцтва ў межах сёння існуючага Герцагавіна-Нярэтванскага кантона:

2013

1991

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads