Гета ў Наваельні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гета ў Наваельні (вясна 1942 — лета 1943) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Наваельня Дзятлаўскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя
Перад вайной насельніцтва пасёлка Наваельня складала 270 чалавек[1], з якіх яўрэяў было каля 100 чалавек. Габрэі жылі кампактна, засяляючы вуліцу Леніна і некалькі дамоў на суседніх вуліцах Дварэцкай, Першамайскай і Шашэйнай. Пасярэдзіне вуліцы Леніна знаходзілася сінагога.
У чэрвені 1941 года мястэчка было захоплена нямецкімі войскамі. Акупацыя доўжылася да 9 ліпеня 1944 года[2].
Пад гета адвялі тэрыторыю былой вайсковай часці на вуліцы Шашэйнай. Межы гета былі абнесеныя калючым дротам і патруляваліся паліцаямі, пры гэтым гета было адкрытага тыпу, і яўрэям дазвалялася выходзіць за агароджу, але абавязкова з’яўляцца на праверку. Дарослых вязняў выкарыстоўвалі на прымусовых працах.
Увосень 1942 года ў гета пачалі звозіць яўрэяў з іншых населеных пунктаў.
Улетку 1943 года каля 5—6 гадзін раніцы ў Наваельню прыехала машына з узброенымі немцамі. Габрэяў сабралі і пагналі праз чыгуначнае палатно ў лес, дзе знаходзіўся глыбокі роў, і ўсіх расстралялі. На наступны дзень немцы прывезлі вагон вапны і засыпалі яму з целамі забітых.
Remove ads
Памяць
Брацкая магіла была выяўленая пры будаўніцтве склада льно-экспартнай базы. 25 чэрвеня 2005 года на гэтым месцы быў усталяваны помнік ахвярам генацыду яўрэяў.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads