Наваельня
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наваельня[2] — гарадскі пасёлак у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, пры зліцці рэк Моўчадзь і Ятранка. За 13 км на ўсход ад Дзятлава; чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Ліда. Насельніцтва 2 678 чал. (2017)[3].
| Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. | 
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

У 1451 годзе вялікі князь літоўскі Казімір Ягелончык надаў вёску Ельня Наваградскага павета вялікаму канцлеру літоўскаму Міхалу Кезгайлавічу. Як Новая Ельня паселішча згадана толькі ў XVI стагоддзі ў сувязі з тэрытарыяльна-адміністрацыйнай рэформай 1565—1566 гадоў у Вялікім Княстве Літоўскім. Станам на 1624 год, уладальнікам маёнтка Новая Ельня быў Пётр Бубен, які ў 1631 годзе прадаў гэтыя землі Барбары Шэметавай у 1631 годзе[4]. Паводле інвентара маёнтка ад 13 красавіка 1641 года, які знаходзіцца ў Варшаўскім архіве, уладальнікам быў наваградскі ваявода Стэфан Тызенгаўз.
У 1733 годзе ў маёнтку Мендзыгура нарадзіўся будучы палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага Антоні Тызенгаўз. У маёнтку была ўніяцкая царква, у 1754 годзе дзеці ўніяцкага святара забралі ўсе кнігі з бібліятэкі царквы ў мястэчку Наваельня[5].
У паселішчы да цяперашняга часу захавалася калона ўсталяваная ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года, калону завяршала скульптура св. Яна, якую знішчылі ў 1960-я гады[4].
Расійская імперыя
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе, Новая Ельня апынулася ў складзе Расійскай імперыі, з 1801 года ў Навагрудскім павеце. З 1842 года — мястэчка[6]. Станам на 1843 год маёнтак Наваельня належаў Шукевічам. Да яго адносіліся 23 вёскі з мястэчкам Раготна і 6 фальваркамі. У 1844 годзе царква згарэла ад удару маланкі, не дажыўшы да свайго стогадовага юбілею ўсяго 11 гадоў. З 1845 года Наваельня ўваходзіць ў склад Слонімскага павета Гродзенскай губерні[4]. 5 снежня 1845 года — Наваельня была падзелена паміж сёстрамі Шукавічанкамі: Генрыэтай Валовічавай і Езафінай Ляхніцкай[4]. У 1879 годзе ў мястэчку Наваельня пабудавана новая царква Нараджэння Прысвятой Багародзіцы з цэглы ў рэтраспектыўным-рускім стыле[28, с.171]. Старастам царквы быў прызначаны адстаўны вайсковец Аляксандр Сяргеевіч Амбразанцаў, які быў абраны восенню 1899 года[4].
З адкрыццём руху на ўчастку чыгункі Вільня — Лунінец у 1884 годзе — чыгуначная станцыя. Чыгунка спрыяла эканамічнаму, індустрыяльнаму і сацыяльнаму развіццю Наваельні. На момант 1886 года сяло Дварэцкай воласці Слонімскага ўзеда Гродзенскай губерні, у якім тады пражывала 99 жыхароў, знаходзілася 11 двароў, 2 царквы і карчма[6].
На момант 1901 года ў Наваельні дзейнічала аднакласная царкоўна-прыходская школа, у якой навучалася 96 вучняў, з якіх 85 хлопчыкаў і 11 дзяўчынак. Настаўніцкі персанал складаў 2 чалавекі. У 1905 годзе ў Наваельні жыло 285 жыхароў[6]. У 1914 годзе працавала двухкласная царкоўна-прыходская школа, дзе навучалася 108 вучняў.
У 1914 годзе пачалася Першая сусветная вайна, для забеспячэння ваенных перавозак пабудавана вузкакалейная чыгунка Наваельня — Навагрудак[4]. З 1915 года тэрыторыя Наваельні знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Для сваіх мэт акупацыйныя ўлады абавязалі ўсё працаздольнае насельніцтва Навагрудскага павета выконваць працоўныя павіннасці на карысць нямецкай арміі [30, с. 236].
Пасля заключэння бальшавікамі Брэст-Літоўскага сепаратнага мірнага дагавора з Германіяй, а потым паражэння Германіі ў 1-й сусветнай вайне, у рэгіёне пачалася барацьба паміж толькі што адноўленай падтрымкай Антанты, Польшчай і бальшавіцкай Расіяй. Некалькі тыдняў трывалі баі мясцовага значэння, калі Дварэц і Наваельня неаднаразова пераходзілі з рук у рукі. 15 красавіка 1919 года часці Войска Польскага пад камандаваннем маёра Леана Завістоўскага адбілі Наваельню ў бальшавікоў[7]. 16 красавіка 1919 года, скарыстаўшыся перавагай сіл на ўчастку Ліда-Баранавічы, войскі польскага Літоўска-Беларускага фронту (камандуючы генерал С. Шаптыцкі) перайшлі ў наступленне ў кірунках Ліды, Навагрудка і Баранавіч.[30, с.241].
Польская Рэспубліка
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года, у 1921—1939 гадах у складзе Польскай Рэспублікі, у Навагрудскім ваяводстве. Неўзабаве пачалося аднаўленне Наваельні. Ваколіцы мястэчка як уся Заходняя Беларусь ахоплены польскай урадавай кампаніяй асадніцтва. У 1923 годзе пабудаваны чыгуначны вакзал, які захаваўся да цяперашняга часу. Станам на 1923 год, колькасць жыхароў Наваельні — 373 чалавекі, 56 двароў[6].
У 1928 годзе польскі ўрад пачаў будаўніцтва санаторыя «Наваельня», гэтай нагоды сюды прыязджаў Юзаф Пілсудскі, будаўніцтва завершана ў 1938 годзе. У 1933 годзе была пабудавана сямігадовая школа[4]. У 1936 годзе адкрыты першы касцёл у Наваельні[4]. Навагрудскае ваяводства было ахоплена сеткай аўтобусных ліній. Да бліжэйшай чыгуначнай станцыі «Наваельня» аўтобусы з Навагрудка хадзілі 3 разы на дзень, было два дадатковыя рэйсы праз дзень. Кошт аўтобусных білетаў — 3 злотыя, аднак, часам аўтобусы не паспявалі да адпраўлення цягніка або нават не выходзілі на лінію[2, с.107].
Тым часам трывала польска-савецкая ідэалагічна-прапапагандысцкая барацьба, яе асноўнай мэтай было прыцягненне моладзі на свой бок. У Наваельні дзейнічала польская Арганізацыя працоўнай моладзі (АПМ), Навагрудская АПМ заснавала працоўны лагер імя сенатара Свідэрскага ў Наваельні — прамыслова-аграрную гаспадарку на 8 гектараў, якая заслужыла пахвалу на агульнапольскім з’ездзе АПМ. Аднак, з эканамічнай стабілізацыяй і выхадам Польшчы з крызісу ўплыў АПМ і колькасць яе членаў значна зменшылася[8]. Адной з альтэрнатыўных праўрадавым была прасавецкая арганізацыя Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), яго формай барацьбы была забастоўка, якая была моцным спосабам ціску на мясцовыя польскія ўлады. Напрыклад, у 1934 годзе адбылося некалькі паспяховых забастовак на Навагрудчынне. Так, праз стачку 70 грузчыкаў (з іх 30-40 чалавек моладзі), арганізаваную КСМЗБ у Наваельні, былі павялічаны расцэнкі за пагрузку вагонаў[8].
Савецкі час
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр Новаяльнянскага сельсавета ў Дзятлаўскім раёне[6]. Адразу па 17 верасня 1939 года пачаліся перамены. Наказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 15 снежня 1940 года ўтвораны Дзятлаўскі раён з цэнтрам у Дзятлава. На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў 1940 годзе праведзены выбары ў Саветы дэпутатаў працоўных, створана 15 выбарчых участкаў, з якіх два знаходзіліся на тэрыторыі Наваельні[9]. На тэрыторыі Наваельнянскага Сельскага Савета была тры выбарчыя акругі. Цэнтрам акругі № 23 была вёска Талкуны, да яе адносілася 1096 чалавек. Цэнтрам акругі № 24 была вёска Наваельня, адносілася 1009 чалавек, а да акругі № 25 адносілася 1012 чалавек, цэнтрам было мястэчка Наваельня[9].
17 чэрвеня 1941 года на тэрыторыі пасёлка створаны міжнародны піянерскі лагер для дзяцей палітэмігрантаў, у якім напярэдадні вайны знаходзілася група дзяцей з розных краін свету і які размяшчаўся на тэрыторыі былой сямігадовай школы[4].
У час Вялікай Айчыннай вайны акупавана з чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1941 года[10], нацыстамі было ўтворана гета ў Наваельні. З 1945 года гарадскі пасёлак, цэнтр Дзятлаўскага раёна (да 1954 года). У 1962—1965 гадах у Навагрудскім раёне.
Remove ads
Насельніцтва
Славутасці


- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1876—1879 г., мураваная) —  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000702. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000702.
- Касцёл Сэрца Ісуса (1936)
- Мемарыяльная калона ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года
- Будынак чыгуначнай станцыі 1923 года.
Вядомыя асобы
- Віктар Міхайлавіч Анішчык — беларускі фізік.
- Сяргей Трафімавіч Асапрылка (нар. 1958) — беларускі мастак.
- Аляксандр Аляксандравіч Гранкоўскі (нар. 1963) — беларускі палітык.
- Канстанцін Мікалаевіч Ільюшчыц — беларускі паэт.
- Бенядзікт Кляйноў (1926—1985) — беларускі грамадскі дзеяч.
- Міхаіл Яфімавіч Нікіфараў (нар. 1956) — беларускі біёлаг, заолаг, эколаг.
- Антоні Тызенгаўз — падскарбі надворны літоўскі, гарадзенскі староста.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads





