Гета ў Чарнаўчыцах
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гета ў Чарнаўчыцах (лета 1941 — кастрычнік 1943) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя
Перад вайной у вёсцы пражывалі каля 100 яўрэяў — прыкладна 30 сем’яў[1].
Вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй з 22 чэрвеня 1941 года да 24 ліпеня 1944 года[2][3].
Неўзабаве тут было ўтворана гета[4].
Масавыя забойствы пачаліся ў 1942 годзе. Частка яўрэяў былі вывезены ў гета ў вёсцы Воўчын, дзе 22 верасня (у канцы кастрычніка[5]) 1942 года ўсіх яўрэяў расстралялі[6][7]. У тым жа 1942 годзе ў вёсцы Малая Турна былі забітыя каля 200 яўрэяў з блізкіх вёсак, у тым ліку 60 мужчын з Чарнаўчыц[8][3].
У кастрычніку 1943 года немцы і паліцаі расстралялі апошніх пакінутых габрэяў Чарнаўчыц недалёка ад мястэчка[1][4][8][3].
Асуджаным людзям загадвалі цалкам распрануцца, спусціцца ў яму і класціся роўнымі шчыльнымі радамі. Пасля гэтага два гестапаўцы расстрэльвалі іх зверху ямы[9].
Remove ads
Памяць
У 1965 (1950[3]) годзе на брацкай магіле пад Воўчынам быў усталяваны абеліск[7].
Паміж вёскамі Чарнаўчыцы і Малая Турна на месцы масавых шматлікіх расстрэлаў яўрэяў бліжэйшых населеных пунктаў, па ініцыятыве Брэсцкай гарадской яўрэйскай грамадскай арганізацыі «Брыск», усталяваны помнік забітым[10].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads