Воўчын
вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́ўчын[1] (трансліт.: Voŭčyn, руск.: Волчин) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Пульва. Адміністрацыйны цэнтр Воўчынскага сельсавета. Размешчаны за 55 км на паўднёвы захад ад Каменца, за 10 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Воўчын згадваецца ў XVI ст. як мястэчка Берасцейскага павета, уладанне Солтанаў. Першым вядомым гаспадаром Воўчынскага ключа быў Аляксандр Солтан, па смерці якога ў 1554 годзе мястэчка паводле спадчыны перайшло да яго сына Івана. У 1586 годзе Яраслаў Солтан, сын Івана, разам з жонкай Марыяй збудавалі тут праваслаўную царкву ў гонар Святога Мікалая.

У пачатку XVII ст. Воўчынскі ключ перайшоў да роду Гасеўскіх. Паводле фундацыі Аляксандра Гасеўскага ў мястэчку ў 1639 годзе ўзвялі першы драўляны касцёл. А. Гасеўскі і яго жонка Ева з Пацаў падзялілі маёнтак паміж сынамі наступным чынам: старэйшы сын, Крыштаф атрымаў у спадчыну Стары Воўчын і фальварак Грымяча, а малодшы, Вінцэнт — Новы Воўчын. Неўзабаве ўсе фальваркі аказаліся зноў у адных руках.
У 1708 годзе Тэрэза Гасеўская выйшла замуж за Казіміра Яна Сапегу і тэстаментам запісала Воўчын разам з фальваркамі Шчытнікі, Грымяча, Люта і іншыя мужу. У 1710 годзе Казімір Сапега прадаў Воўчын і Радванічы Якубу Генрыку Флемінгу і яго першай жонцы Францішцы Ізабеле з Сапегаў. 3 атрыманых сродкаў Казімір Сапега фундаваў узвядзенне ў Воўчыне палаца і адбудову знішчаных шведамі фальваркаў, сядзібаў і гаспадарак для мясцовых сялян. Наступным гаспадаром Воўчынскіх маёнткаў быў князь Казімір Чартарыйскі. яго дачка Канстанцыя выйшла замуж за Станіслава Панятоўскага, які збудаваў тут палац і касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1733). Каля 1738 года ад С. Панятоўскага маёнтак выкупіў Фрыдэрык Міхал Чартарыйскі. Чартарыйскія ўзвялі пышны 36-пакаёвы палац, пры ім тэатр і аранжарэю. У 1769 годзе барскія канфедэраты забралі з мястэчка 7 гармат і шмат амуніцыі[2].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Воўчын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Берасцейскага павета Гродзенскай губерні. У 1828 годзе мястэчка перайшло да Пуслоўскіх, пазней Марчэўскіх. У 1880-я тут было 102 двары, касцёл, царква, яўрэйскі малітоўны дом, народная школа, 24 крамы, вадзяны млын, рэгулярна праводзіліся 3 кірмашы.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Воўчын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1938 годзе ў воўчынскім касцёле адбылося пахаванне рэшткаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага, перавезеных сюды з Санкт-Пецярбургу (у 1995 годзе перададзены Варшаўскай кафедры)[3].
- Даўнія выявы мястэчка
- Рэшткі палаца Чартарыйскіх
- Будынак бібліятэкі (архіву)
- Касцёл, галоўная брама
- Касцёл, брама
- Касцёл, труна С. А. Панятоўскага
- Плябанія
- Адміністрацыя гміны
У 1939 годзе Воўчын увайшоў у БССР, дзе стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Перад вайной у вёсцы жыло 1180 чалавек у 196 дварах[4], у Воўчыне пражывала 402 прадстаўнікі яўрэйскай нацыянальнасці. Адразу пасля акупацыі Воўчына нямецкімі войскамі большая частка яўрэяў (больш за 100 чалавек) былі адпраўленыя ў гета ў Высокім, прыкладна праз два месяцы пасля акупацыі сагналі мясцовых яўрэяў у гета ў Воўчыне. У ліпені 1942 года гітлераўцамі было спалена 6 дамоў, забіта 395 чалавек[4].
Станам на 1970 год тут было 162 двары, на 1992 год — 193 двары.
Remove ads
Насельніцтва
Інфраструктура
У Воўчыне працуюць сярэдняя школа, бальніца, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Славутасці

- Капліца Святога Уладзіміра (XIX ст.)
- Каплічка прыдарожная (1-я пал. XX ст.)
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1729—1733)
- Могілкі: яўрэйскія; старыя хрысціянскія
- Сінагога (XIX ст.)
- Царква Святога Мікалая (XVIII ст.; колішняя грэка-каталіцкая, цяпер ва ўладанні БЭМП)
- Млын (XIX ст.)
Страчаная спадчына
- Палацава-паркавы комплекс Чартарыйскіх (1750-я)
Галерэя
- Краявіды Воўчына
- Скульптура на касцёле
- Гадзіннік на касцёле
- Касцёл, інтэр'ер да рэстаўрацыі
- Плябанія
- Царква
- Адміністрацыя гміны
- Даўняя камяніца
- Старая гаспадарчая пабудова
Вядомыя асобы
- Вінцэнт Корвін-Гасеўскі (каля 1620—1662) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага
- Барыс Міхайлавіч Малчанаў (нар. 1950) — беларускі архітэктар.
- Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1732—1798) — апошні кароль і вялікі князь
- Зыгмунд Фогель (1764—1826) — мастак часоў падзелаў Рэчы Паспалітай
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads