Глобен-Арэна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Глобен-Арэна (шведск.: Globen) — спартыўная арэна ў Стакгольме, Швецыя. Найбуйнейшае сферычнае збудаванне ў свеце, месца правядзення канцэртаў і спартыўных мерапрыемстваў.
Арэна прымала чэмпіянаты Еўропы па валейболу (1989), баскетболу (2003), гандболу (2002); чэмпіянаты свету па хакеі (1989, 1995, 2012, 2013); Кубак свету па хакеі з шайбай (1996, 2004), а таксама конкурс песні «Еўрабачанне» (2000) і Melodifestivalen (1989, 2002-2012). Штогод праходзіць Гран-пры Стакгольма па лёгкай атлетыцы.
На Глобен-Арэне працуе турыстычны атракцыён, дзе ў шкляной гандоле SkyView можна падняцца на самы верх сферычнага будынка, адкуль адкрываецца від на шведскую сталіцу.
Глобен-Арэна з'яўляецца цэнтрам мадэлі Шведскай сонечнай сістэмы, размешчанай па тэрыторыі Швецыі і імітуе сабой Сонца.
Remove ads
Галерея
- Будаўніцтва арэны ў 1987 годзе
- Каркас сферы
- Будаўніцтва сцен
- Ілюмінацыя арэны перад хакейным матчам
- Хакейная пляцоўка
- Трыбуны
Зноскі
- All About Stockholm Globe Arenas: A Journey through Time with World-class Events. — P. 7. — 14 p. Архівавана 12 чэрвеня 2012. (англ.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads