Ericsson
шведская транснацыянальная кампанія з штаб-кватэрай у Стакгольме From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ericsson» (Telefonaktiebolaget LM Ericsson) — шведская транснацыянальная кампанія з штаб-кватэрай у Стакгольме, вытворца сеткавага і тэлекамунікацыйнага абсталявання. Кампанія прадае абсталяванне, праграмнае забеспячэнне і паслугі ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у тым ліку абсталяванне 3G, 4G і 5G, а таксама IP і аптычныя сістэмы. Кампанія налічвае каля 100 000 супрацоўнікаў і працуе ў больш чым 180 краінах[8]. Ericsson мае больш за 57 000 выдадзеных патэнтаў[9].
Кампанія Ericsson унесла вялікі ўклад у развіццё тэлекамунікацыйнай індустрыі і з’яўляецца адным з лідараў у галіне 5G[10].
Remove ads
Гісторыя

Заснавана ў 1876 годзе Ларсам Магнусам Эрыксанам як майстэрня па рамонце тэлеграфнага абсталявання.
Ларс Магнус Эрыксан пачынаў кар’еру простым рабочым, у 15 гадоў паехаў у Нарвегію працаваць на шахце і вучыцца кавальскаму рамяству, праз паўтары года становіцца майстрам кавальскай справы. Праз шэсць гадоў вяртаецца ў Швецыю, уладкоўваецца ў Стакгольме. 1 красавіка 1876 года Эрыксан са сваім таварышам па ранейшай працы ў «Öllers & Co» Карлам Андэрсанам засноўвае электрамеханічную майстэрню «LM Ericsson & Са» (LME), якая займаецца рамонтам тэлефонных апаратаў і сігнальнага абсталявання. Неўзабаве з’яўляецца і ўласны апарат — настольны тэлефон з магнета і рупарам. Галоўным канкурэнтам былі тэлефонныя апараты амерыканскай кампаніі Bell. У 1881 годзе ствараецца шведская нацыянальная тэлефонная асацыяцыя «Telegrafverket», якая абвясціла конкурс на пастаўку абсталявання паміж «Bell Company» і майстэрняй «LME». Эрыксан, з больш якасным і танным абсталяваннем, перамагае. На працягу пяці наступных гадоў 64 з 93 гарадоў Швецыі былі тэлефанізаваны прадукцыяй «LME». Неўзабаве «Telegrafverket» адкрывае сваю ўласную вытворчасць, і ўзровень продажаў прадукцыі «Ericsson» рэзка падае. У кароткія тэрміны быў наладжаны экспарт тэлефоннага абсталявання ў Нарвегію, Данію, Фінляндыю, Аўстралію і Новую Зеландыю. Шанхай заказвае тэлефонную станцыю. Адкрываецца офіс у Нью-Ёрку і паступае заказ на тэлефанізацыю Мехіка.
Remove ads
Сёння
У 2001 годзе Ericsson разам з японскай кампаніяй Sony на парытэтных пачатках выступіла заснавальнікам кампаніі па вытворчасці сотавых тэлефонаў Sony Ericsson.
У 2011 годзе кампанія Ericsson набыла кампанію Telcordia Technologies за $ 1,15 млрд, дзякуючы чаму пашырыла свой уплыў на рынку сеткавай аптымізацыі і сістэм бізнес-падтрымкі.
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
