Глушкавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Глу́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр і адзіны населены пункт — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Глушкавічы.

Хуткія факты Глушкавіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Глушкевіцкі сельсавет у складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Глушкевічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне. 17 снежня 2004 года перайменаваны ў Глушкавіцкі, а цэнтр — у Глушкавічы[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2101 чалавек[2], з іх 97,2 % — беларусы, 2,0 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1839 чалавек[4].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads