Глыбач

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Глыбач — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 24 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Бярозава, на паўночны ўсход ад Бярозаўскага возера.

Хуткія факты Глыбач, Морфаметрыя ...

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча паверхні складае 0,17 км². Найбольшая глыбіня возера — 18,5 м. Даўжыня возера — 0,65 км, найбольшая шырыня — 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,66 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,08 млн м³, плошча вадазбору возера — 1 км².

Катлавіна круглаватай формы. Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 13 м, знаходзяцца пад хмызняком. На захадзе і поўдні вышыня схілаў складае 2—4 м.

Берагі возера супадаюць з схіламі катлавіны, на поўначы і захадзе нізкія.

З Глыбач выцякае ручай у возера Бярозаўскае.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. Мн.: Белкартография, 2009. 3 000 экз. (руск.)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads