Бярозаўскае (возера, Ушацкі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бярозаўскае (Бярозавае) возера — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Тураўлянка, за 23 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Бярозава. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.

Хуткія факты Бярозаўскае возера, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 4,9 км². Даўжыня 4,1 км. Найбольшая шырыня 1,5 км. Даўжыня берагавой лініі 12 км. Найбольшая глыбіня 3,9 м, сярэдняя 3,9 м. Аб’ём вады 12,65 млн м³. Плошча вадазбору 458 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, усходнія пад лесам і хмызняком, на захадзе і паўднёвым-захадзе разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя і сплавінныя. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае. Возера эўтрофнае. Зарастае ўздоўж берагоў, шырыня паласы расліннасці да 200 м. Злучана ручаём з возерам Глыбач і канавай з возерам Краснае, праз возера працякае рака Дзіва.

У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак звычайны, карась, плотка і іншыя віды рыб.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз. — С. 376.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план (руск.) / Редактор: С. Н. Саратова. Мн.: Белкартография, 2012. 3 000 экз.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads