Гольша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гольша, Голша, Ольша, Голшыс, Гальшан — легендарны літоўскі князь герба Кітаўрус.
Вядомы з 2-й і 3-й рэдакцый беларуска-літоўскага летапісання і твораў залежных ад яго аўтараў, у прыватнасці Мацея Стрыйкоўскага. Летапісанне ў гэтай частцы значна разыходзіцца са звесткамі іншых крыніц пра гэты перыяд і звычайна лічыцца легендарнай.
Паводле беларуска-літоўскага летапісання, Гольша — унук Гілігіна, сын вялікага князя Рамана, брат Нарымонта, Трайдзеня, Даўмонта і Гедруса. Мацей Стрыйкоўскі сцвярджае, што падчас працы над «Ганцом Цноты» карыстаўся нейкім рускі летапісам, дзе гэтыя пяць князёў названыя сынамі Трабуса[2]. Паводле Хронікі літоўскай і жамойцкай, яны былі сынамі Рамана, але па смерці бацькі выхоўваліся пры двары стрыечнага дзеда Трабуса[3].
Гольша — заснавальнік «гарадоў» (замкаў) у Раканцішках і Гальшанах, легендарны пачынальнік роду князёў Гальшанскіх. Браў удзел у легендарнай барацьбе Нарымонта з Даўмонтам на баку першага. Паводле Хронікі Быхаўца, меў сына Альгімонта, а паводле Хронікі літоўскай і жамойцкай — і яшчэ аднаго сына, Міндоўга. Памёр у часы вялікага князя Трайдзеня Раманавіча.
З Гольшавым сынам Яўрэінаўскі летапіс атаясняе легендарнага ваяводу вялікага князя Гедзіміна і яго кіеўскага намесніка Альгімонта. Шэраг іншых летапісаў называе сынам Міндоўга Гольшавіча больш позняга і ўжо гістарычнага Альгімонта.
Тэадор Нарбут, спрабуючы ўзгадніць звесткі беларуска-літоўскага летапісання са звесткамі рускіх летапісаў, без асаблівага абгрунтавання прапаноўваў атаясняць Гольшу з Лесіям, гістарычным братам гістарычнага вялікага князя Трайдзеня.
Remove ads
Легенда пра заснаванні
Легенда пра заснаванне Гольшам замкаў («гарадоў») у Раканцішках і Гальшанах у амаль нязменным выглядзе паўтараецца ў розных рукапісах беларуска-літоўскага летапісання. Ніжэй яна даецца паводле спісу Красінскага.
A четвертыи брат его, Голшис, перешед реку Велю, и нашол гору красну межи горами над рекою Вилнею в мили от устья реки Вилни, гдѣ впадываеть в реку Велью, против Раконтишок, и вчинил город, и назоветь именем своим, Гольшанѣ. И немного бывши там, и ездячи оттолѣ в ловы в пущу за десеть миль[заўв 1] от того города своего, и наидеть гору красну и з ровнинами великими облеглую и объфитостями наполненую, и сподобалося ему там, и он и там ся поселил, и на тои горе вчинил над рекою Кораблем, и перенесется оттуль, и там начнеть княжити, и назовется князем Голшанским.
Remove ads
Заўвагі
- Стараруская міля была роўная прыблізна 7,5 км.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads