Гальшанскія

вялікалітоўскі княжацкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Гальшанскія
Remove ads

Гальшанскія (літ.: Alšėniškiai) — арыстакратычны род літоўскага паходжання. Карысталіся гербам «Гіпацэнтаўр»[1]. Мелі буйныя землеўладанні на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Украіны, займалі высокія дзяржаўныя і царкоўныя пасады ў ВКЛ. Род згас у 1556 годзе.

Хуткія факты Гальшанскія, Перыяд ...
Remove ads

Імя і паходжанне

Імя роду паходзіць ад вотчыннай  (руск.) рэзідэнцыі ў Гальшанах паблізу Ашмян[2].

Генеалагічныя легенды XVI стагоддзя звязвалі паходжанне Гальшанскіх з міфічнай літоўскай дынастыяй Кітаўрасаў, што панавала ў Літве перад дынастыяй Віценя i Гедзіміна. Паводле гэтых легенд, Гальшанскія паходзілі ад Гольшы, які вёў свой радавод ад легендарнага жамойскага князя Гімбута, унука Палямона.

Магчыма, князі Гальшанскія сапраўды паходзілі ад кагосьці з родзічаў вялікага князя Трайдзеня (1270—1282) і былі нашчадкамі ўдзельных літоўскіх князёў, пазбаўленых улады новай дынастыяй, але, імаверней, яны атрымалі княжацкі тытул толькі пры вялікім князю Вітаўце праз сваяцтва з ім па некалькіх шлюбах.

Remove ads

Гісторыя

Шэраг позніх летапісаў, напрыклад, Летапіс Археалагічнага таварыства, згадвае арыстакратаў часоў вялікага князя Гедзіміна «Міндоўгава сына Альгімонта, вялікага князя Гальшанскага». Яўрэінаўскі летапіс называе гэтага ж персанажа «сынам Гольшыным». У той жа групе позніх летапісаў у звестках пра Гольшу, легендарнага заснавальніка Гальшанаў, згадваецца яго сын Альгімонт, Хроніка Быхаўца называе Гольшынага сына Міндоўга, Хроніка літоўская і жамойцкая — абодвух. Калі гэтыя звесткі прынамсі часткова слушныя ў частцы імёнаў і роднасных сувязяў, можна атрымаць генеалогію першых пакаленняў (гл. пункцір агульнага радаводу).

Род згас у 1556 годзе са смерцю князя Сямёна Юр’евіча. Пасля яго смерці ўладанні Гальшанскіх перайшлі да шасці сясцёр Сямёна, а потым як іх пасаг і спадчына перайшлі да родаў Сапегаў, Заслаўскіх, Палубінскіх[ru], Курбскіх[ru], Кірдзеяў, Саламярэцкіх і Вішнявецкіх[2].

Remove ads

Уладанні

Радавым гняздом Гальшанскіх быў маёнтак Гальшаны (цяпер у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці). Гальшанскія валодалі латыфундыямі на тэрыторыі сучасных Беларусі (Глуск, Раманаў у Ашмянскім павеце), Украіны (на Валыні — Дубровіцкае і Сцепаньскае княствы[ru]) і Літвы[2].

Прадстаўнікі

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads