Гольша (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гольша, Галыша[2] — рака ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 37 км, з іх 29 км на тэрыторыі Горацкага раёна[3]. Плошча вадазбору 225 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м³/с.
Remove ads
Асноўныя прытокі
На рацэ
- У Горацкім раёне: Мацюты, Стан, Старынка, Балбечына, Панкратаўка, Галышына, Ермакі (Горацкі раён).
- У Дрыбінскім раёне: Язычкава, Гарадзецк, Ярыгі, Міхееўка, Новае Прыбужжа.
Агульныя звесткі
Пачынаецца за 3 км на паўночны захад ад вёскі Чапялінка Горацкага раёна, вусце за 1 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Дрыбін. Вадазбор на паўночнай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна ракі скрынкападобная, глыбока ўрэзаная, шырыня яе 0,5—1 км. Абалона двухбаковая, месцамі забалочаная, шырынёй 0,2—0,7 км. Рэчышча каналізаванае на 10 км ад вытоку, ніжэй вольна меандруе, звілістае, шырыня ракі ў ніжнім цячэнні ў межань 8—10 м. Берагі стромкія, абрывістыя, параслі лесам.
Зноскі
- Ліст карты N-36-63. Выданне 1982 г. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads