Голядзь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Голядзь
Remove ads

Го́лядзь — зніклы балцкі народ, які ў XI—XII стст. жыў па верхнім цячэнні Пратвы (на тэрыторыі сучасных Маскоўскай і Калужскай абласцей), паміж прышлымі вяцічамі і крывічамі.

Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Thumb
Тэрыторыя распаўсюджання старажытнабалцкіх гідронімаў
Remove ads

Гісторыя

Упершыню згадана пад 1058 годам, калі яе перамог вялікі князь кіеўскі Ізяслаў Яраславіч. Каля 1147 года на голядзь хадзіў чарнігаўскі князь Святаслаў Ольгавіч. Да канца XII стагоддзя голядзь цалкам асімілявана славянамі, галоўным чынам вяцічамі.

Мяркуецца, што продкамі голядзі, магчыма, былі галінды, якія жылі ў балтыйскім рэгіёне, згадваюцца ў II стагоддзі Клаўдзіем Пталамеем і далі назву вобласці Галіндыі ва Усходняй Прусіі, у раёне Мазурскіх азёраў.

Remove ads

Назва

Назва голядзь паходзіць ад назвы прускіх галіндаў. Назва галіндаў найімаверней гідранімічнага паходжання, ад назвы краю *Galinda (Галінда), якая ад назвы не захаванай да сёння рачной назвы тыпу *Galinda.

У рачной назве Галінда корань Gal- звязаны з балцкім гняздом каранёў gal- : gel- : gil- з семантыкай глыбіні, паглыбленасці. Адсюль літоўскае galvis «сажалка на месцы старога рачнога рэчышча», gelmė «глыбіня», gilus «глыбокі»[1].

Той жа корань Gal- і ў яцвяжскай назве ракі Голда[pl] (у басейне Нарава), з другой асновай -da ад яцвяжскага *udā «вада, рака»[2].

У галіндскай назве корань пашыраны пашыральнікам -nd-, які таксама ў літоўскіх гідронімах тыпу Gilandė, Krūvanda, Tarandė. Ён выкарыстоўваецца ў літоўскім назва- і словаўтварэнні (lask-ioti «боўтацца, матацца» — lask-ind-a «абадранец»)[3].

Назвы многіх рэгіёнаў, утвораныя ад назваў балцкіх плямёнаў, звязаныя менавіта з гідронімамі, якія найчасцей таксама не захаваліся і не ідэнтыфікуюцца. Назвы Натангія (іншая з прускіх земляў), Нальша, Яцвязь, Судовія (зямля роднасных яцвягам судоваў)[4], Селія[5], Латыголь[6], імаверна і Літва, звязваюцца з гідронімамі з асновамі Nat-ang-, Nal-š-, Jat-(а)v-, Sūd-(а)v-, Sel-, Lat-, Liet-(u)v-[7]. Мяркуецца, што на адпаведных рэчках маглі знаходзіцца сакральна-рэлігійныя цэнтры пэўнага рэгіёна (племені).

Remove ads

Тапаніміка

У цяперашні час у Дзмітраўскім раёне Маскоўскай вобласці існуе сяло з назвай Голядзі.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads