Латгалы

усходнебалцкае племя From Wikipedia, the free encyclopedia

Латгалы
Remove ads

Латгалы (аг.-усх.-слав.: летьгола, лотыгола; лат.: latgaļi) — усходнебалцкае племя, якое па некаторых меркаваннях дало назву сучасным латышам. Этнонім захаваўся ў назвах асобных вёсак на Віцебшчыне.

Хуткія факты Латгалы, Краіна ...
Хуткія факты Гісторыя Латвіі ...
Remove ads

Назва

Назва латгальскага племя ад назвы краю Latgala (у пісаных крыніцах XI—XIII ст. летьгола, Lethigalli, Лотыгола). Другая аснова ад агульнабалцкага *galas «канец, край» (> мясціна, край, зямля).

Першая аснова гідранімічнага паходжання, ад напэўна не ідэнтыфікаванай ракі з назвай тыпу *Lata / *Leta, якую параўноўваюць з літоўскімі гідронімамі Latava, Latuva, Lat-upis (рэкі), Lat-ežeris (возера), латышскімі (у задзвінскім Відзэмэ) Late, Lat-upe. Далей да індаеўрапейскага *lat- «цячы»[1].

Назвы многіх рэгіёнаў, утвораныя ад назваў балцкіх плямёнаў, звязаныя менавіта з гідронімамі, якія найчасцей таксама не захаваліся і не ідэнтыфікуюцца. Назвы Галіндыя, Натангія (прускія землі), Яцвязь, Судовія (зямля роднасных яцвягам судоваў)[2], Селія[3], Нальшаны, імаверна і Літва, а таксама назва дагістарычных неўраў, звязваюцца з гідронімамі з асновамі Gal-ind-, Nat-ang-, Jat-(а)v-, Sūd-(а)v-, Sel-, Nal-š-, Liet-(u)v-[4], Nau-r-[5]. Мяркуецца, што на адпаведных рэчках маглі знаходзіцца сакральна-рэлігійныя цэнтры пэўнага рэгіёна (племені).

Remove ads

Тэрыторыя рассялення

Латгалы засялялі ўсходнюю частку сучаснай Латвіі і паўночную частку Беларусі па правым беразе Дзвіны, на захадзе межавалі з лівамі, на поўдні — з селамі і земгаламі, на ўсходзе — з крывічамі, на поўначы — з плямёнамі эстаў. У X—XII стст. у латгальскім грамадстве вылучылася раннефеадальная вярхушка. З раннефеадальнага перыяду латгалы рассяляліся на тэрыторыю ліваў. Палітычная структура латгалаў у XII — пачатку XIII стагоддзяў уключала некалькі тэрытарыяльных аб’яднанняў з дзяржаўным кіраваннем.

Remove ads

Гаспадарчая дзейнасць і матэрыяльная культура

Thumb
Латгальскае ўпрыгожанае вілайнэ. Рэканструкцыя па знаходках археалагічных раскопак у Карлі-Айнаве (XII стагоддзе). Воўна, латунь. Экспазіцыя Латвійскага нацыянальнага гістарычнага музея  (руск.)

Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. Была развітая апрацоўка жалеза і каляровых металаў. Будавалі ўмацаваныя паселішчы: Кокнесэ, Герцыке, Мукукалнс, Асатэ, Олінькалнс, Пекаскалнс. Неўмацаваныя селішчы ў асноўным размяшчаліся пры гарадзішчах. Вылучаюцца паселішчы на насцілах сярод азёр (IX—X стст., вядома каля 10). Зрубныя абарончыя пабудовы ўзводзілі з 2 паралельных сцен. На паселішчах, асабліва ў Кокнесе і Ерсіке, знойдзена шмат рэчаў з Русі (шкляныя пацеркі, бранзалеты, пярсцёнкі, шыферныя прасліцы, абразкі). Пахаванні ў бескурганных могільніках па абраду трупапалажэння: мужчын хавалі галавой на ўсход, жанчын — на захад. Магільныя ямы ў плане авальныя або прамавугольныя, глыбінёй 0,5—0,9 м. Нябожчыкаў клалі на дошкі, якія высцілалі шарсцяной ці льняной тканінай, лубам ці бяростай. На тэрыторыі могільнікаў знойдзены рытуальныя вогнішчы, што тлумачыцца шлюбнымі сувязямі латгалаў з крывічамі або літоўцамі. У жаночых пахаваннях знойдзены жалезныя сярпы, прасліцы, шыйныя грыўні, вайнагі, дугападобныя ланцугатрымальнікі, пярсцёнкі, пацеркі з ракавін каўры (часта ў спалучэнні са шклянымі), у мужчынскіх — наканечнікі коп’яў, спражкі, манжэтападобныя бранзалеты, арбалетападобныя фібулы. У мужчынскіх і жаночых пахаваннях сустракаюцца сякеры, бранзалеты, шпількі і падковападобныя фібулы. У X—XIII стст. ва ўсходняй частцы Латгаліі быў вядомы курганны абрад пахавання. Знешне курганы не адрозніваюцца ад старажытнарускіх, але іх пахавальны інвентар ідэнтычны з рэчавым матэрыялам латгальскіх бескурганных могільнікаў.

У X—XI стст. у васальнай залежнасці ад Полацка і Пскова. У пачатку XIII ст. заняволены нямецкімі рыцарамі-крыжакамі. У «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага (1224—1227) латгалы названы яшчэ летамі.

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads