Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы каледж

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы каледжmap
Remove ads

Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы каледж імя Ленінскага камсамола Беларусі — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Гомелі. З 2016 года працуе як філіял Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі. Размяшчаецца па адрасе плошча Працы, 1.

Хуткія факты Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы каледж, Дата заснавання ...
Remove ads

Гісторыя

1 кастрычніка 1930 года ў Гомелі быў адкрыты Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум, створаны Галоўдартрансам БССР на базе 9-гадовай чыгуначнай школы. У гэтыя ж гады быў заснаваны аўтатранспартны тэхнікум са спецыяльнасцю «Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў і трактароў». Улетку 1931 года два тэхнікумы былі аб’яднаны ў Гомельскі аўтадарожны тэхнікум. Першы выпуск 69 спецыялістаў адбыўся ў 1933 годзе, сярод іх — Кірыл Мазураў, будучы дзяржаўны і партыйны дзеяч[1].

У 1935 годзе ўстанова атрымала назву Гомельскі аўтамабільны тэхнікум. У гады Вялікай Айчыннай вайны была эвакуіравана ў Чкалаў, будынак у Гомелі разбураны. У 1944 годзе тэхнікум узнавіў працу як Гомельскі аўтатранспартны тэхнікум, у 1948 годзе — як Гомельскі дарожна-механічны тэхнікум[1]. У 1952 годзе пабудаваны новы корпус тэхнікума (арх. Аляксандр Касякоў і інш.)[2]. У 1954 годзе — Гомельскі аўтамабільна-дарожны тэхнікум[1].

У 1960 годзе аб’яднаны з будаўнічым тэхнікумам і пераўтвораны ў Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум. У 1964 годзе адкрыта спецыяльнасць «Архітэктура», закрытая ў 1974 годзе[1].

У 1970 годзе атрымаў імя Ленінскага камсамола Беларусі. У наступныя дзесяцігоддзі ўведзены новыя навучальныя карпусы, інтэрнаты, вучэбна-вытворчыя майстэрні і палігон. У 1989 годзе адкрыта спецыяльнасць «Тэхнічнае абслугоўванне вылічальнай тэхнікі». У 1991 годзе адноўлены набор на спецыяльнасць «Архітэктура», у 1992 годзе адкрыта спецыяльнасць «Камерцыйная дзейнасць», у 1996 годзе — «Банкаўская справа», у 1998 годзе — «Мостабудаўніцтва. Утрыманне і рамонт аўтадарожных мастоў»[1].

У 2001 годзе тэхнікум перайменаваны ў Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы тэхнікум імя Ленінскага камсамола Беларусі. У 2007 годзе — у Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы каледж імя Ленінскага камсамола Беларусі. У 2013 годзе закрыта спецыяльнасць «Камерцыйная дзейнасць». У 2015 годзе адкрыта спецыяльнасць «Тэхнічнае забеспячэнне дарожна-будаўнічых і меліярацыйных работ»[1].

З 2016 года каледж працуе як філіял Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі[1]. У 2018 годзе закрыта спецыяльнасць «Банкаўская справа», у 2019 годзе — «Архітэктура». У 2019 годзе адкрыта спецыяльнасць «Аперацыйная дзейнасць у лагістыцы»[1].

Remove ads

Спецыяльнасці

За сваю гісторыю каледж рыхтаваў спецыялістаў у сферы будаўніцтва і эксплуатацыі дарог, аўтамабільнага транспарту, архітэктуры, банкаўскай справы, камерцыйнай дзейнасці.

На сёння асноўнымі спецыяльнасцямі з’яўляюцца[1]:

  • дарожна-будаўнічыя і меліярацыйныя работы;
  • тэхнічнае абслугоўванне камп’ютарнай тэхнікі;
  • аперацыйная дзейнасць у лагістыцы[1].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads