Плошча Працы (Гомель)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Плошча Працы (Гомель)map
Remove ads

Плошча Працы — плошча ў цэнтральнай частцы Гомеля, на скрыжаванні праспекта Леніна і вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Хуткія факты Працыплошча Гомель, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Назву плошча атрымала ў паслярэвалюцыйныя гады ў сувязі з тым, што там была ўсталявана чыгунная статуя працоўнага, якая сімвалізавала несакрушальную моц пралетарыяту. Скульптура была знесена з-за таго, што шкодзіла руху транспарту. У перыяд нарастання рэвалюцыйнага руху плошча была месцам масовак і сходаў рабочых многіх прамысловых прадпрыемстваў і чыгуначнага вузла горада. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут у святочныя дні праходзілі дэманстрацыі і мітынгі працоўных.

Remove ads

Перасякае вуліцы

Прылягаюць таксама вуліцы:

Забудова

Thumb
Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы каледж

Сфарміравалася ў 1970-я гады. Функцыянальна плошча падзяляецца на 2 зоны: мемарыяльную і транспартную. На плошчы знаходзяцца грамадскія і жылыя будынкі. Паўночна-заходні бок плошчы фарміруе 4-павярховы будынак дарожна-будаўнічага каледжа (архітэктар А. Касякоў[1]), кампазіцыйная роля якога падкрэслена партэрам з зялёнымі пасадкамі і малымі архітэктурнымі формамі. Фронт забудовы паўночна-ўсходняга і паўднёва-ўсходняга бакоў складаюць чатырох- і пяціпавярховыя будынкі з аб’ектамі гандлю і абслугоўвання ў першых паверхах. Паўднёва-заходні бок завяршае высотны корпус інстытута «Дзіпражыўмаш».

Thumb
Брацкая магіла на плошчы Працы

Усходняя частка плошчы — яе мемарыяльная зона. Тут, паміж вуліцамі Ланге і Працоўнай, разбіты невялікі сквер, дзе на брацкай магіле савецкіх воінаў і падпольшчыкаў, якія загінулі ў 1943—44 гг., усталяваны помнік — скульптура салдата з апушчаным сцягам, запалены Вечны агонь.

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads