Гомельскі завод ліцця і нармалей

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гомельскі завод ліцця і нармалейmap
Remove ads

Гомельскі завод ліцця і нармалей (скар. ГЗЛіН) — заснаваны ў 1981 годзе завод у Гомелі, уваходзіць у склад вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш»[3]. Выпускае машынабудаўнічую прадукцыю, якая ўключае сельскагаспадарчыя машыны, ліцейную прадукцыю, штампы, ліцейнае абсталяванне і іншае, у тым ліку нестандартнае абсталяванне[4].

Хуткія факты Гомельскі завод ліцця і нармалей, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Згодна з загадам ад кастрычніка 1979 года Міністэрства машынабудавання для жывёлагадоўлі і кормавытворчасці СССР «Аб стварэнні Гомельскага завода ліцця і нармалей» № 272, у 1980 годзе былі створаны першыя аддзелы — абсталявання, кадраў, капітальнага будаўніцтва, галоўнага энергетыка і галоўнага тэхнолага. Таксама закладзены цэхі — нармалей, нестандартызаванага абсталявання. Утворана прафсаюзная арганізацыя, арганізаваны склады, створана помпавая станцыя другога ўздыму. 10 снежня 1981 года завод вырабіў першую ў сваёй гісторыі прадукцыю — простую заклёпку пад наменклатурай КІС-0604601. Гэтая дата лічыцца днём нараджэння прадпрыемства. У наступным годзе пачалі будаваць корпус жняяркі, і ў жніўні 1983 была выпушчана першая жняярка для ўборкі кукурузы, а ў верасні 1983 года сабраны першыя дзесяць травяных жняярак. Да канца года ўзровень вытворчасці склаў 1220 жняярак КІС-0600000, а ў 1984-м пачата зборка жняярак КІН-0200000[3][5].

Да 1990 года прадпрыемства выйшла на поўнае засваенне вытворчай магутнасці, і пры гэтым 90 % паставак прыпадалі не на Беларусь, а на іншыя рэспублікі СССР. Пасля распаду СССР планавая сістэма паставак была разбурана, і прадпрыемства трапіла ў эканамічны крызіс. У гэтых умовах была праведзена рэканструкцыя: з’явіліся экспартны аддзел, аддзел продажаў, спецыялізаваны канструктарскі аддзел і іншыя. Прадпрыемства больш сканцэнтравалася на вытворчасці тавараў народнага спажывання і тавараў на экспарт[3].

У 2013 годзе РУП «Гомельскі завод ліцця і нармалей» было пераўтворана ў ААТ (загад Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2013 г. № 299). 100 % акцый таварыства належаць дзяржаве, а органам, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд, з’яўляецца Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь[6].

12 мая 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць завода[7]. У ліпені таго ж года Telegram-канал завода апублікаваў відэа арышту свайго супрацоўніка, затрыманага за экстрэмізм; раней у сакавіку АМАП затрымаў 14 завадчан[8].

Remove ads

Прадукцыя

Завод выпускае жняяркі для ўсіх камбайнаў вытворчасці па Гомсельмаш, а таксама для камбайнаў «Дон-1500» (Растсельмаш  (руск.)), трактараў «Беларус», камбайнаў Е-281F «Марал» і іншых мадыфікацый камбайна Е-281, «Енісей-З24» (Краснаярскі камбайнавы завод) і іншых. Прадукцыя прадпрыемства пастаўлялася ў Расію, Украіну, краіны Балтыі, Казахстан, Германію, Румынію, Аргенціну, Манголію, Кітай, Чэхію, Польшчу. Асноўнымі спажыўцамі кормаўборачнай тэхнікі ў Беларусі з’яўляюцца каля 2300 сельгаспрадпрыемстваў[3].

Прадукцыя пастаўляецца не толькі для сельскагаспадарчай тэхнікі. Так, на заводзе вырабляліся сістэмы механічных злучэнняў для арматуры на будаўніцтве Беларускай АЭС. Акрамя гэтага, завод вырабляе ліцейныя вырабы: карпусы, шківы, утулкі, ліццё для патрэб чыгункі, для патрэб камунальнай гаспадаркі і іншыя віды адлівак. Асвоена дэкаратыўна-мастацкае ліццё, яго прадукцыя пастаўляецца ў тым ліку ў Санкт-Пецярбург, Маскву і ў іншыя гарады Расіі[5].

Remove ads

Прыбытак

Стратны.

Чысты прыбытак ▼ −251,855 млн рублёў (-95,787 млн долараў ЗША) (2022 г.)[9]

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads