Telegram

кросплатформавы месэнджар From Wikipedia, the free encyclopedia

Telegram
Remove ads

Telegram (бел.: Тэлегра́м[7]) — бясплатны кросплатформавы месэнджар з функцыямі абмену тэкставымі паведамленнямі, відэа- і аўдыёзванкоў, абмену медыяфайламі і трансляцыі месцазнаходжання. Выкарыстоўвае прапрыетарную серверную частку з закрытым кодам. У некаторых відах чатаў месэнджара можна ўключыць скразное (англ.: end-to-end) шыфраванне паведамленняў.[8]

Хуткія факты Тып, Аўтар ...

Telegram быў створаны ў 2013 годзе братамі Мікалаем і Паўлам Дуравымі.[9][10] Яго серверы размеркаваны па ўсім свеце, а штаб-кватэра знаходзіцца ў Дубаі.[11][12]

Уліковы запіс карыстальніка прывязваецца да нумара тэлефона, што з’яўляецца адным з галоўных аргументаў крытыкаў Telegram, бо гэта не забяспечвае поўнай ананімнасці пры перапісцы. У чэрвені 2022 года Telegram увайшоў у пяцёрку праграм, якія больш за ўсіх загружаюць у свеце, а колькасць яго актыўных карыстальнікаў перавысіла 700 мільёнаў.[13]

Telegram з’яўляецца адным з самых папулярных месэнджараў ў некаторых частках Еўропы, Азіі і Афрыкі.[14][15] У 2023 годзе Telegram названы самым папулярным месэнджарам для атрымання інфармацыі ў Беларусі. [16]

Remove ads

Гісторыя

Праект створаны Паўлам Дуравым, заснавальнікам сацыяльнай сеткі «У Кантакце». 14 жніўня 2013 года быў прадстаўлены першы кліент Telegram для прылад на платформе iOS.[17]

  • 22 жніўня 2013 года адзін з удзельнікаў конкурсу Durov’s Android Challenge напісаў і выклаў у адкрыты доступ першы кліент Telegram для аперацыйнай сістэмы Android (з выкарыстаннем пратакола MTProto).
  • У кастрычніку ў праекта з’явіўся вэб-сайт і была прадстаўлена афіцыйная версія Telegram пад Android. Гэта праграма з адкрытым зыходным кодам пад ліцэнзіяй GPL2. Папярэдняя версія праграмы даступная пад назвай «Unofficial Telegram S».
  • 7 лістапада 2013 года з’явіліся староннія кліенты сэрвісу для Windows і OS X з абмежаваным функцыяналам. Таксама быў распрацаваны канцэпт вэб-версіі кліента.
  • У студзені 2014 года выйшла неафіцыйная вэб-версія Webogram ад былога распрацоўшчыка «У Кантакце» Ігара Жукава.
  • 21 ліпеня 2014 года ў App Store з’явілася праграма Telegram HD для iPhone і iPad, якую запампавала кампанія Telegram Messenger LLP.[18]
  • 15 кастрычніка 2014 года да Telegram была дададзена падтрымка псеўданімаў, па якіх можна звязацца з карыстальнікамі, не ведаючы іх нумара тэлефона, а таксама запушчаны вэб-кліент.
  • 2 студзеня 2015 года да Telegram была дададзена падтрымка стыкераў. Спачатку ў праграме было 14 стыкераў, але любы карыстальнік можа мадыфікаваць іх або дадаць свае. У адрозненне ад многіх праграм, у Telegram стыкеры бясплатныя.
  • У маі 2016 года з’явілася магчымасць рэдагавання адпраўленых паведамленняў. Зрабіць змены магчыма цягам двух сутак ад моманту адпраўкі. У гэтым выпадку ў паведамленні з’явіцца адмысловая метка.[19]
  • 22 лістапада 2016 года распрацоўшчыкамі быў запушчаны праект Telegraph — блог-платформа, бясплатны выдавецкі інструмент, які дазваляе ствараць публікацыі, агляды, дадаваць фотаздымкі і ўсе віды embedded-кода. Telegraph — гібрыд блог-платформы, месэнджара і плацішэру (падобнага на Medium), з канцэпцыяй ананімных іміджбордаў.
  • У сакавіку 2017 года расійскі палітычны аналітык Валерый Салавей са спасылкай на ананімную крыніцу паведаміў, што расійскія спецслужбы атрымалі доступ да паведамленняў карыстальнікаў і іх архіву за тры гады. Павел Дураў назваў гэту заяву выдумкай.
  • У красавіку 2017 года было абвешчана пра запуск галасавых званкоў з сістэмай скразнога (end-to-end) шыфравання.[20]
  • У красавіку 2018 года Таганскі суд Масквы пастанавіў заблакіраваць Telegram у Расіі.[21]
  • 15 жніўня 2020 года ў Telegram афіцыйна з’явілася магчымасць выбраць беларускую мову.[22] Да гэтага беларуская мова не была даступнай прадвызначана, яе трэба было ўсталёўваць уласнаручна.[23]
  • 23 снежня 2020 года ў Telegram з’явілася функцыя групавых званкоў[24], якая дазволіла карыстальнікам гутаркі ў любы момант далучыцца да закрытага галасавога чата.
  • 24 красавіка 2020 года Telegram абвясціў пра дасягненне 400 мільёнаў актыўных карыстальнікаў, а таксама запусціў конкурс па стварэнні адукацыйных тэстаў. Прызавы фонд склаў 400 тысяч еўра.
  • 12 студзеня 2021 года Павел Дураў паведаміў, што ў першы тыдзень студзеня Telegram перавысіў 500 мільёнаў актыўных карыстальнікаў у месяц, і колькасць карыстальнікаў толькі працягвае расці. За апошнія 72 гадзіны з’явіліся каля 25 мільёнаў новых карыстальнікаў.
  • 20 чэрвеня 2022 года Telegram паведаміў пра дасягненне 700 мільёнаў актыўных карыстальнікаў за месяц.
Remove ads

Тэхналогія

Для месэнджара быў створаны пратакол MTProto, які прадугледжвае выкарыстанне некалькіх пратаколаў шыфравання. Пры аўтарызацыі і аўтэнтыфікацыі выкарыстоўваюцца алгарытмы RSA-2048, DH-2048 для шыфравання, пры перадачы паведамленняў пратакола ў сець яны шыфруюцца алгарытмам AES з ключом, які вядомы і кліенту і серверу. Таксама выкарыстоўваюцца крыптаграфічныя хэш-алгарытмы SHA-1 і MD5.

Бяспека ад перахопу дасланых паведамленняў з боку сервера Telegram забяспечваецца толькі ў рэжыме «таемных» чатаў (Secret Chats), даступным ад 8 кастрычніка 2013 года. Гэты рэжым рэалізуе шыфраванне, пры якім толькі адпраўнік і атрымальнік валодаюць агульным ключом (end-to-end шыфраванне), з ужываннем алгарытму AES-256 у рэжыме IGE (англ. Infinite Garble Extension) для адпраўленых паведамленняў. У адрозненне ад звычайнага рэжыму, паведамленні ў таемных чатах не дэшыфруюцца серверам, гісторыя перапіскі захоўваецца толькі на тых дзвюх прыладах, на якіх быў створаны чат.

Пры абмене файламі можна як дасылаць файлы з прылады, так і шукаць медыякантэнт у інтэрнэце (пры выкарыстанні мабільных версій для iOS або Android). Маецца абмежаванне ў 1,5 ГБ для памера адпраўленых файлаў. Праграма выкарыстоўвае сістэму дазапампоўвання файлаў пасля абрыву сувязі.[17]

Групы  — гэта асобны від чатаў, у якім можа ўдзельнічаць адразу вялікая колькасць карыстальнікаў. Ствараць групы могуць усе карыстальнікі. Для лепшага кіравання групай стваральнік можа прызначаць адміністратараў і вызначаць іх функцыянал. Спачатку групы маглі ўключаць толькі да 200 удзельнікаў, пачынаючы з лістапада 2015 года — да 1000 удзельнікаў, з 14 сакавіка 2016 — да 5000 удзельнікаў. З 30 чэрвеня 2017 года памер групы павялічыўся да 10 000 удзельнікаў, з 30 студзеня 2018 года — да 100 000 удзельнікаў, з 21 студзеня 2019 года — да 200 000 удзельнікаў.

Remove ads

Боты

Пры дапамозе адмысловага API пабочныя распрацоўшчыкі могуць ствараць ботаў (адмысловыя ўліковыя запісы, якія кіруюцца праграмамі).[25] Тыповыя боты адказваюць на адмысловыя каманды ў персанальных і групавых чатах, таксама яны могуць ажыццяўляць пошук у інтэрнэце або выконваць іншыя задачы.

Крытыка

Заснавальнік WhatsApp Ян Кум адзначаў, што ідэі, рэалізаваныя ў яго праграме, выкарыстоўваюцца ў Telegram.[26]

Серверы Telegram не захоўваюць паведамленні з таемных чатаў, але захоўваюць гісторыю звычайных чатаў і змест адраснай кнігі карыстальнікаў на тэрмін выкарыстання сэрвісу і на тэрмін неактыўнасці, пазначаны ў наладах уліковага запісу (ад аднаго месяца да года). Шыфраванне, якое выкарыстоўваецца ў месэнджары, не забяспечвае PFS (Perfect forward secrecy — Ідэальная прамая сакрэтнасць) ва ўсіх выпадках.

Афіцыйныя кліенты Telegram прадвызначана актыўна дасылаюць усім кантактам метаінфармацыю пра адкрыццё і закрыццё праграмы, пры гэтым падпісацца на гэту метаінфармацыю можа любы карыстальнік. Для адключэння такой рассылкі трэба змяніць налады ўліковага запісу.

Таксама неаднаразова выказваліся сумневы ў бяспецы пратаколу MTProto.[27]

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. TelegramGoogle Play. Праверана 1 жніўня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q79576'></a>
  2. Telegram MessengerApp Store. Праверана 1 жніўня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q368215'></a>
  3. Telegram for macOS Праверана 1 жніўня 2025.
  4. Releases v6.0.0 Праверана 1 жніўня 2025.
  5. Телеграмм нашего времени // электроннае выданне «Lenta.ru»
  6. EWDN (2013-08-30). "Russia's Zuckerberg launches Telegram, a new instant messenger service". Reuters(англ.). Архівавана з арыгінала 28 January 2021. Праверана 2020-11-08.
  7. Meet Telegram, A Secure Messaging App From The Founders Of VK, Russia's Largest Social Network. TechCrunch (28 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 November 2015. Праверана 8 лістапада 2020.
  8. 'Nobody can block it': how the Telegram app fuels global protest. The Guardian (7 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 November 2020. Праверана 7 лістапада 2020.
  9. The Evolution of Telegram. Telegram. Архівавана з першакрыніцы 26 January 2021. Праверана 4 January 2021.
  10. Most Popular Messaging Apps: Top Messaging Apps 2021 (англ.). respond.io. Праверана 17 кастрычніка 2023.
  11. Cheh, Samantha. Cambodia: Govt officials favor Telegram to protect communications (англ.). Tech Wire Asia (11 жніўня 2017). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  12. Telegram — самый популярный мессенджер в Беларуси для получения информации (руск.). BelRetail.by (2 лютага 2023). Праверана 16 лістапада 2023.
  13. Телеграмма от Дурова// электроннае выданне «Vedomosti.ru»
  14. В Telegram появилась возможность редактировать сообщения // электроннае выданне «Коммерсант.ru»
  15. В Telegram появились голосовые звонки//электроннае выданне «dev.by»
  16. Суд постановил заблокировать Telegram в России (руск.). ТАСС (13 красавіка 2018). Праверана 13 красавіка 2018.
  17. Зроблены пераклад Telegram на беларускую мову // электроннае выданне «Наша Ніва»
  18. Telegram Bot Platform // блог The Telegram Team
  19. Основатель WhatsApp обвинил Дурова в плагиате // электроннае выданне «Forbes.ru»
  20. A practical cryptanalis of the Telegram messaging protocol Архівавана 20 снежня 2016. // навуковая праца Jakob Bjerre
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads