Горкі месяц
мастацкі фільм 1992 года рэжысёра Рамана Паланскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Горкі месяц» (англ.: Bitter Moon) — мастацкі фільм 1992 года рэжысёра Рамана Паланскага[9]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Пітэр Каёт, Эманюэль Сенье, Х’ю Грант, Крысцін Скот Томас.
Remove ads
Сюжэт
Сужэнцы Найджэл і Фіёна Добсаны на сёмыя ўгодкі шлюбу выпраўляюцца ў круіз у Індыю. На караблі яны знаёмяцца з амерыканцам Оскарам Бэнтанам, немаладым ужо інвалідам-вазочнікам, і ягонаю красуняю-жонкай — францужанкай Мімі, якая паводзіцца досыць экстравагантна, але з першага ж позірку выклікае сімпатыю ў Найджэла. Оскар заўважае гэта і сам падбухторвае Найджэла да флірту з Мімі, аднак ставіць яму адну ўмову: той мусіць выслухаць гісторыю бурлівых адносінаў між ім і жонкаю. Апавядаючы, Оскар не абмінае ніводнай, нават самай інтымнай падрабязнасці. Спачатку шакаваны пачутым, паступова Найджэл усё болей і болей уцягваецца ў гісторыю…[10]
Remove ads
Узнагароды
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 2 намінацыямі[11].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads