Бяласіца (горы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бяласіца (горы)
Remove ads

Бяла́сіца (балг.: Беласица, макед.: Беласица, грэч. Μπέλλες) — невялікі горны хрыбет у вобласці Македонія.

Хуткія факты Бяласіца, Краіны ...

Вышэйшы пункт — гара Радамір (2029 м), размешчаная на мяжы Балгарыі і Грэцыі. Сам масіў знаходзіцца на тэрыторыі трох краін: Грэцыі (45 %), Паўночнай Македоніі (35 %) і Балгарыі (20 %). Даўжыня хрыбта — каля 60 км, шырыня — да 9 км.

У гісторыі Балгарыі горы Бяласіца вядомыя Бяласіцкай бітвай (іншая назва — бітва пры Клідыёне), калі 29 ліпеня 1014 года візантыйскія войскі каля сяла Ключ у даліне Струміцы нанеслі балгарскаму войску цяжкія страты, паскорыўшы падзенне Заходне-Балгарскага царства.[1][2]

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads