Готфрыд Нелер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Годфрыд Нелер (ням.: Gottfried Kniller, англ.: Godfrey Kneller; 8 жніўня 1646 — 1723) — нямецкі жывапісец, найбольш папулярны партрэтыст Вялікабрытаніі мяжы XVII—XVIII стагоддзяў. Быў пасвечаны ў рыцары кіраўніком Нідэрландаў і каралём Англіі Вільгельмам III. Георг I дараваў яму годнасць баранета.
Remove ads
Біяграфія
Готфрыд Нелер нарадзіўся 8 жніўня 1646 года ў паўночнагерманскім горадзе Любеку. Вучань Фердынанда Бола ў Амстэрдаме; правёў некалькі гадоў у Венецыі, вывучаў там творы Тыцыяна і Тынтарэта.
Пасяліўшыся з 1674 года ў Лондане, быў да канца свайго жыцця каралеўскім прыдворным жывапісцам і выконваў замовы, якія ў мностве сыпаліся да яго з боку англійскай шляхты. Вялікі поспех мелі яго партрэты дзесяці прыгажунь двара Вільгельма III, створаныя ў перайманне аналагічнай серыі яго папярэдніка Пітэра Лелі. Для залы пасяджэнняў вігаўскага клуба «Кіт-Кэт» стварыў не менш за сорак партрэтаў яго членаў; гэты фармат партрэта (крыху менш за паясны) атрымаў назву «кіт-кэт».
Кнелер пісаў надзвычай хутка і толькі галовы; астатняе ў яго партрэтах дапісвалі вучні і памочнікі.
Remove ads
Зноскі
- RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- Gottfried later Godfrey Kneller — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Sir Godfrey Kneller // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Sir Godfrey Kneller, Baronet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- RKDartists Праверана 4 чэрвеня 2024.
- KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- https://www.npg.org.uk/collections/search/person/mp04602/john-vanderbank?role=art Праверана 5 сакавіка 2021.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads