Грабніца Хумаюна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грабніца Хумаюна — маўзалей магольскага падышаха Хумаюна ў Дэлі, пабудаваны па заказе яго ўдавы Хаміды Бану Бегум. У архітэктурным плане ўяўляе сабой сувязное звяно паміж Гур Эмірам, дзе пахаваны Хумаюнаў продак Тамерлан, і маўзалеем Тадж-Махал, якія будаваліся па заказе яго праўнука Шах-Джахана.
Будаўніцтва маўзалея пачалося ў 1562 годзе і скончылася праз 8 гадоў. Дойлідамі лічацца Саід Мухамад і яго бацька Мірак Гіятхудзін, на праект якіх, відавочна, моцна паўплывалі самаркандскія пабудовы Цімурыдаў. Грабніца Хумаюна ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Remove ads
Галерэя
- Сады вакол грабніцы Хумаюна
- Фасад грабніцы Хумаюна
- Уваход у грабніцу Хумаюна.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грабніца Хумаюна
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads