Гравель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Возера Гравель (фр.: Lac de Gravelle) — найменшае з 4 азёр Венсенскага лесу. Аб'ём возера складае 28000 м³, плошча люстэрка - ≈ 0,01 км². Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Венсенскага лесу, прыкладна ў 50 метрах на поўдзень ад Венсенскага іпадрома . Як і тры іншыя возера парку (Мінім, Сен-Мандэ і Даменіль), Гравель з'яўляецца часткай гідрасістэмы Венсенскага лесу. Возера Гравель размешчана вышэй за астатнія азёры парка, таму менавіта праз яго ажыццяўляецца забеспячэнне азёр парка водамі Сены. З астатнімі азёрамі парка Гравель злучаецца пры дапамозе двух невялікіх каналаў; з Сен-Мандэ і Даменіль каналам, званым «Ручай Гравель» (фр.: Ruisseau de Gravelle),[1] а з Мінім — каналам, які называецца «Рака Жуэнвіль» (фр.: Rivière de Joinville).[2]
Возера было выкапана ў 1860-ых гадах, падчас пераўтварэння Венсенскага леса ў парк, пад кіраўніцтвам інжынера Жана-Шарля Альфана . З 1866 года па 1974 год возера Гравель было злучана праз помпавую станцыю Сен-Мор-дэ-Фасэ з Марнай[3], але пасля адкрыцця аўтастрады А4 , якая праходзіць крыху паўднёвей, нагнятанне вод у возера ідзе з Сены, праз помпавую станцыю размешчаную каля Аўстэрліцкага моста .[4].
Remove ads
Глядзіце таксама
Зноскі
- Ruisseau de Gravelle sur le site du Sandre.
- Le Lac des Minimes Архівавана 2 красавіка 2015. document de la ville de Paris.
- Revue des eaux et forêts (vol. 42), éditions Berger-Levrault, 1903, p.578.
- Le Lac Daumesnil Архівавана 2 красавіка 2015. document de la ville de Paris.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads