Граеўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Граеўка — былы пасёлак. З 1929 года ў складзе Брэста.


Remove ads
Гісторыя

Граеўка ўзнікла ў 1870-я гг. на паўночнай ускраіне Брэста ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі Брэст — Граева (адсюль і назва). У пасёлку жылі рабочыя і служачыя чыгункі, частка насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай, гандлем. У 1929 годзе ўвайшоў у склад Брэста. З 1978 года ў Ленінскім раёне горада[1].
Забудова


Асноўныя вуліцы раёна — Баброва, Брэсцкіх дывізій, Чыгуначная, Кіжаватава, Чырвонагвардзейская, Паплаўскага, Рэспубліканская, Фартэчная, Чарнянская. Станам на 1987 год тут размяшчаліся прамысловыя прадпрыемствы, будаўнічыя арганізацыі, 3 сярэднія школы, бальніца Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі, дзіцячыя садкі і яслі, магазіны, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання насельніцтва, гідраметэаралагічная абсерваторыя, аграбіялагічная станцыя Брэсцкага педінстытута[1].
Remove ads
Зноскі
- Граевка // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads