Грандвальская Біблія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грандвальская Біблія — ілюмінаваны рукапіс Бібліі, створаны ў 835 годзе ў абацтве Святога Марціна . Да пачатку XIX стагоддзя была ўласнасцю абацтва Муцье-Грандваль . Цяпер захоўваецца ў Брытанскай бібліятэцы (Add. 10546).
Remove ads
Гісторыя
Рукапіс, верагодна, створаны ў абацтве Муцье-Грандваль , дзе працаваў самы вядомы скрыпторый эпохі Каралінгаў. Біблія зроблена ў перыяд паміж 830 і 840 адмыслова для гэтага бенедыктынскага абацтва, заснаванага абацтвам Святога П'ера ў Люксёі . Манастыр ператварыўся ў капітулу ў 1115 годзе. У 1534 годзе, з прыняццем Рэфармацыі ў Муцье , яго кіраўнік рушыў у Дэлемон з рукапісам. Паміж 1595 і 1606 гадамі ў кнігу быў дададзены спіс канонаў. Манастыр распусцілі ў 1802 годзе ў выніку Канкардату 1801 года .
Рукапіс знойдзены дзецьмі на гарышчы дома былога кіраўніка Дэлемона ў 1821—1822 гадах. Яны прадалі яго адвакату Алексісу Бенату, які прадаў манускрыпт у сакавіку 1822 Генры Спайр-Пасавану, букіністу з Базеля. Пасля спробы продажу ў Францыі, рукапіс, нарэшце, быў набыты Брытанскім музеем у 1836 годзе, адкуль патрапіў у Брытанскую бібліятэку
Remove ads
Апісанне
Рукапіс змяшчае тэкст Вульгаты, адрэдактаваны Алкуінам, адзін з трох асобнікаў, ілюмінаваны ў эпоху Турскага скрыпторыя разам з Першай Бібліяй Карла Лысага. Рукапіс змяшчае 4 мініяцюры на поўную старонку, пастаўленыя перад кнігамі Быцця, Сыходу, Евангеллем і пасля Апакаліпсісу (f.5v, 25v, 352v, 449v). Таксама маюцца 4 сюжэтныя ініцыялы, фарбаваныя, залатыя і сярэбраныя (f. 234r, 262v, 390v, 411v), інцыпіт займае цэлую старонку (f.1v), каноны Яўсевія дэкараваны архітэктурнымі дэталямі (f. 349v-351r) і арнаментам (f.408v-409r), а таксама прысутнічаюць буквіцы ў пачатку кожнай кнігі.
- Мініяцюра Сыход
- Першая старонка Кнігі Сыход
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads