Грацскае пагадненне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грацскае пагадненне — пагадненне аб спыненні агню паміж прэзідэнтам Рэспублікі Сербскай Радаванам Караджычам і прэзідэнтам Харвацкай рэспублікі Герцаг-Босна Матэ Бобанам, складзенае 6 мая 1992 года ў аўстрыйскім горадзе Грацы. Мэтай пагаднення з'яўлялася спыненне канфлікту паміж сербскімі і харвацкімі сіламі, каб засяродзіцца на ўзяцці тэрыторый, кантралюемых баснійцамі[1]. На той момант пад кантролем сербаў знаходзілася каля 70 % тэрыторыі сённяшняй Босніі і Герцагавіны. Пры гэтым баснійцы складалі 44 % насельніцтва Рэспублікі Боснія і Герцагавіна і колькасна пераважалі ў складзе Баснійскага ўрада[2].
Гэта пагадненне, у сутнасці, з'яўлялася дадаткам да іншага пагаднення — Караджорджаўскага (складзена ў сакавіку 1991 года паміж прэзідэнтамі Туджманам і Мілошавічам з мэтай падзелу сфер уплыву ў Босніі і Герцагавіне і наступнай анексіяй «сербскіх» і «харвацкіх» раёнаў Сербіяй і Харватыяй адпаведна)[3]. Паміж новаўтворанымі вялікімі сербскім і харвацкім дзяржавамі заставалася буферная зона, што атрымала ў сербскіх і харвацкіх улад пагардлівую мянушку «Пашалык Аліі». Паводле меркавання некаторых ваенных аналітыкаў, Грацскае пагадненне было адным з найважнейшых дакументаў Баснійскай вайны[4].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- The Tech: Warring Factions Agree on Plan to Divide up Former Yugoslavia Архівавана 10 чэрвеня 2021. (англ.)
- ICTY: Tihomir Blaškić judgement (PDF, 703.7 КБ) (англ.)
- University of Westminster: Centre for the Study of Democracy: Lee Bryant: The Betrayal of Bosnia Архівавана 26 сакавіка 2009. (PDF, 692.9 КБ) (англ.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads