Франья Туджман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Франья Туджман
Remove ads

Франья Туджман (харв.: Franjo Tuđman; 14 мая 1922, пасёлак Veliko Trgovišće ў жупаніі Krapinsko-zagorska — 10 снежня 1999, Заграб) — харвацкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Харватыі (1990—1999). Маршал Харватыі (1995).

Хуткія факты Франья Туджман, 1-ы Прэзідэнт Харватыі ...

Вядомы таксама як гісторык з рэвізіянісцкімі і нацыяналістычнымі поглядамі (у прыватнасці, у сваіх кнігах ён сцвярджаў, што усташы забілі нашмат менш сербаў, чым ім прыпісваюць, што крытыка ўсташоў накіравана на знявагу нацыянальнай годнасці харватаў і «сербізацыю» Югаславіі).

Падчас і пасля вайны на аскепках былой Югаславіі Туджмана не раз абвінавачвалі ў генацыдзе сербскага насельніцтва ў Харватыі і іншых злачынствах супраць нехарватаў.

Remove ads

Біяграфія

З 1941 да 1961 года служыў у Народна-вызваленчай арміі Югаславіі (падчас Другой сусветнай вайны камандаваў партызанскім атрадам).

З 1961 года працаваў дырэктарам Інстытута гісторыі рабочага руху ў Заграбе. У 1965 годзе ён абараніў дысертацыю па тэме «Прычыны крызісу манархічнай Югаславіі: ад утварэння ў 1918 годзе да развалу ў 1941 годзе», аднак праз год быў абвінавачаны ў плагіяце, у сувязі з чым пакінуў пасаду дырэктара Інстытута, а таксама выключаны з Кампартыі Югаславіі.

У 1972 годзе быў абвінавачаны ў нацыяналізме і асуджаны на два гады турмы, з якіх адседзеў усяго 9 месяцаў.

У лютым 1981 года асуджаны на тры гады з забаронай грамадскай дзейнасці на пяць гадоў (у турме ён правёў 17 месяцаў).

У чэрвені 1987 года Туджман атрымаў права выезду за мяжу, і разам з жонкай адправіўся ў Канаду.

У 1990 годзе абраны парламентам на пост прэзідэнта Харватыі. Пераабіраўся на прамых выбарах 1992 і 1997 гадоў.

29 мая 2013 года Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі адзначыў, што Франья Туджман быў удзельнікам супольнай злачыннай змовы, мэтай якой было выгнанне нехарвацкага насельніцтва з тэрыторый, якія павінны былі стаць часткай харвацкай дзяржавы на тэрыторыі Босніі і Герцагавіны[4][5][6].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads