Грузінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грузінская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (საქართველოს საბჭოთა სოციალისტური რესპუბლიკა), Грузінская ССР, Грузія — адна з рэспублік Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Утворана ў 1921 годзе, да 1936 года з'яўлялася часткай Закаўказскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі і называлася Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Грузія.
У склад Грузінскай ССР уваходзілі:
- Абхазская АССР,
- Аджарская АССР,
- Паўднёва-Асецінская аўтаномная вобласць.
14 лістапада 1990 года Вярхоўны Савет Грузінскай ССР абвясціў аб пераходным перыядзе да аднаўлення незалежнай Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі і ў сувязі з гэтым перайменаваў рэспубліку ў Рэспубліку Грузія.
31 сакавіка 1991 г. быў праведзены рэферэндум аб аднаўленні дзяржаўнай незалежнасці Грузіі і па яго выніках 9 красавіка 1991 года Вярхоўны Савет Грузіі на чале са Звіядам Гамсахурдзія абвясціў незалежнасць ад СССР. Аднак да распаду СССР Грузія (як і іншыя рэспублікі, за выключэннем прыбалтыйскіх) не прызнавалася міжнароднай супольнасцю як незалежная дзяржава і фармальна працягвала заставацца часткай Савецкага Саюза да 26 снежня 1991 года.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грузінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads